Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькі Менгарвыканкам зэканоміў у рэкордна цёплую зіму


«Забег сапраўдных мужчынаў» у Менску, 23 лютага
«Забег сапраўдных мужчынаў» у Менску, 23 лютага

Намесьнік старшыні Менгарвыканкаму Аляксандар Дараховіч расказаў на тэлеканале СТВ, што за цёплую зіму «вельмі выдатна зэканомілі».

Паводле чыноўніка, на пасыпцы дарог пяшчана-саляной сумесьсю «Менскзеленбуд» і «Гаррэмаўтадар» зэканомілі каля 4,4 млн рублёў.

Ніжэйшы расход паліва грамадзкім транспартам зэканоміў 901 тысячу літраў дызэлю і 4 млн кіляват·гадзінаў энэргіі.

На ацяпленьні зэканомілі ня толькі ўлады, а і ўсе менчукі — выйшла прыблізна на 26 млн рублёў менш. Газу спажылі менш на 356 млн м³ — гэта каля 108 млн рублёў эканоміі.

Да канца каляндарнай зімы ў Беларусі не прагназуюць надыходу зімы кліматычнай. Цягам тыдню тэмпэратура будзе апускацца ніжэй за нуль хіба начамі, днём жа прагназуюць «плюс» (на поўдні ў сераду — да +9°С) і дажджы, магчымы мокры сьнег.

Акрамя таго, 24 лютага па ўсёй Беларусі чакаецца моцны вецер з парывамі да 15–18 м/с.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG