Бразыльскія навукоўцы 9 лютага зафіксавалі тэмпэратуру 20,75°С на востраве Сэймур. Гэта амаль на градус больш, чым папярэдні рэкорд — 19,8 °С, зарэгістраваны на востраве Сігню ў студзені 1982 году.
Як паведамляе брытанскае выданьне The Guardian, днямі быў зафіксаваны іншы тэмпэратурны рэкорд: 6 лютага аргентынская дасьледчая станцыя ў Эспэранцы замерыла 18,3°С, што было самым высокім паказчыкам у гісторыі гэтай паўвыспы ў Антарктыдзе.
Гэтыя запісы яшчэ павінны быць пацьверджаны Сусьветнай мэтэаралягічнай арганізацыяй, але яны адпавядаюць больш шырокай тэндэнцыі ў рэгіёне, які пацяплеў амаль на 3 градусы — адзін з самых хуткіх паказчыкаў на плянэце.
Навукоўцы, якія зьбіраюць дадзеныя са станцый дыстанцыйнага маніторынгу раз у тры дні, апісалі новы запіс як «неверагодны і ненармальны», — пішы The Guardian.
Тэмпэратура ва ўсходняй і цэнтральнай Антарктыдзе адносна стабільная, але ўзрастае асьцярога з нагоды заходняй Антарктыды, дзе пацяпленьне акіянаў разбурае велізарныя ледавікі. Пакуль што гэта прывяло да адносна нязначнага ўздыму ўзроўню мора, але гэта можа хутка зьмяніцца, калі тэмпэратура будзе расьци надалей.