Цыклён «Улі» ўдарыў па Беларусі: сотні вёсак безь сьвятла, транспартны каляпс у Менску. Амаль праз тыдзень пасьля арышту Мадура Лукашэнка заявіў, што такое ў Беларусі выключана. Але што ён насамрэч зразумеў з амэрыканскай апэрацыі і чаго баіцца?
Праз моцны вецер і сьнегапад без электраэнэргіі застаўся 251 населены пункт, на дарогах заносы, транспартны каляпс у гарадах. У Бабруйску пэўны час без цяпла былі лякарня, санаторыя і жылыя дамы на некалькіх вуліцах праз пашкоджаньне цеплатрасы.
Ратаўнікі папярэджваюць, што празь вялікія сьнегапады могуць быць абрывы лініяў электраперадачы, цяжкасьці з праездам аўтадарогамі, падзеньні дрэваў.
У Цэнтры гідрамэтэаралёгіі, кантролі радыяактыўнага забруджваньня і маніторынгу навакольля (Белгідрамэт) паведамілі аб неспрыяльных умовах надвор’я 8 і 9 студзеня.
Міністэрства ЖКГ паведамляе, што для барацьбы з наступствамі сьнегападу вывела на вуліцы больш за 3,3 тыс. работнікаў.
Моцныя сьнегапады ўначы прайшлі ў Беларусі. У Менску за 12 гадзін выпала 10 мм ападкаў. Вышыня сьнежнага покрыва ў сталіцы дасягнула 18 см.
У Нацыянальным парку «Белавеская пушча» паведамілі аб выяўленьні на тэрыторыі запаведніка яшчэ аднаго рэдкага віду грыбоў з роду Xylaria – ксілярыя ніткападобная (filiformis).
У Цэнтры па гідрамэтэаралёгіі, кантролі радыеактыўнага забруджваньня і маніторынгу навакольля (Белгідрамэт) паведамілі, што 29 сьнежня на асобных участках дарог захаваецца галалёд.
Назіральнікі за птушкамі зафіксавалі новы для краіны від на поўдні.
Жабінкаўскі раённы выканкам аб’яднаў два батанічныя помнікі прыроды мясцовага значэньня ў адзін, але яго плошча скарацілася ў некалькі дзясяткаў разоў.
У Літве папрасілі арганізацыі і грамадзян выказацца з гэтай нагоды, каб сфармаваць афіцыйную пазыцыю Літвы ў гэтым пытаньні. Палігон плянуюць выкарыстоўваюць 100 гадоў, а канчатковае рашэньне пра яго Беларусь прыме ў 2026 годзе.
У Нацыянальным парку «Белавеская пушча» ў пачатку сьнежня распусьцілася ветраніца, якую ў Беларусі яшчэ называюць курасьлепам, анэмонай, белымі пралескамі і канапелькай.
Горадзенскі абласны выканкам дазволіў паляваньне на дзіка ў Бераставіцкім, Ваўкавыскім, Дзятлаўскім, Іўеўскім і Лідзкім раёне. Раней у паляўнічых гаспадарках гэтых раёнаў такое паляваньне было забаронена.
У Беларусі трэці дзень запар мэтэастанцыі фіксуюць рэкорды цяпла, але на выходныя прагназуюць істотнае пахаладаньне.
На наступным тыдні ў Беларусі тэмпэратура паветра будзе вышэй за норму на 3–5 °C. Паводле прагнозу, надвор’е больш падобнае на лістападаўскае: магчымы мокры сьнег і дождж.
Пасьля здарэньня на Ігналінскай атамнай электрастанцыі не было перавышэньня кантрольных узроўняў радыяцыйнага фону на тэрыторыі Беларусі, паведаміла 27 лістапада Міністэрства надзвычайных сытуацыяў Беларусі.
Бабры ледзь не перакрылі плынь ракі Вішня ў Берасьцейскай вобласьці.
Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольля Беларусі ўхваліла пастанову аб спыненьні функцыянаваньня батанічнага помніка прыроды рэспубліканскага значэньня «Астраўныя ельнікі Добрускія» ў Добрускім раёне Гомельскай вобласьці.
У Паўночнай Амэрыцы яноты неўзабаве могуць перайсьці ў катэгорыю хатніх жывёл, піша ВВС. У новым дасьледаваньні, апублікаваным у часопісе Frontiers in Zoology, гаворыцца, што з прычыны блізкасьці да людзей яноты эвалюцыянуюць, у іх мяняецца стыль паводзін і нават зьнешні выгляд.
Экспэрты арганізацыі ААН у захаваньні культурніцкай спадчыны — UNESCO і Міжнароднага зьвязу аховы прыроды заявілі: Белавеская пушча знаходзіцца ў крытычным стане, які патрабуе «неадкладных дзеяньняў».
Стан вады раней выклікаў пытаньні грамадзян.
У вада’ёме, які прылягае да Бярозаўскай гідраэлектрастанцыі, зафіксавалі масавы паморак рыбы.
Нядаўняя навіна пра вяртаньне янота-паласкуна ў дзікую прыроду Беларусі больш чым праз 35 гадоў адсутнасьці стала сапраўднай заалягічнай сэнсацыяй. Але гэта ня столькі нагода для радасьці аматараў прыроды, колькі патэнцыйная экалягічная праблема. Бо гэты від для Беларусі інвазійны.
Канкурэнцыю яму складалі лугавая канюшына і звычайны дуб. Але беларусы прагаласавалі за верас.
Зьбіраць грыбы ў Гомельскай вобласьці па-ранейшаму небясьпечна.
У вёсцы Гарадзішча, што пад Менскам, бабры актыўна зьнішчаюць зялёныя насаджэньні і будуюць свае хаткі ў гэтым раёне на рацэ Менка.
У час правядзеньня палявых дасьледаваньняў супрацоўнікі навуковага аддзелу Белавескай пушчы выявілі новы для нацыянальнага парку від грыба — эляфаміцэс шыпаваты (Elaphomyces muricatus).
Гэтіа ня толькі заалягічная сэнсацыя, але і экалягічны выклік, мяркуюць экспэрты.
Генэральны дырэктар «Беларускай атамнай станцыі» Сяргей Бабовіч у эфіры тэлеканалу СТВ расказаў пра перапрацоўку адкідаў пасьля выпрацоўкі паліва на БелАЭС.
Па факце відэароліку, разьмешчанага ў сеціве, на якім адлюстраваны скід забруджаных сьцёкавых водаў з выпускнога калектару ў раку Сьвіслач, Менскі гарадзкі камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя пачаў разьбіральніцтвы.
Пра разьмяшчэньне сховішча радыяактыўных адкідаў каля БелАЭС паведаміла арганізацыя былых сілавікоў BelPol. Расказваем, што гэта будзе за аб’ект, якія адкіды там могуць захоўвацца і чым яны небясьпечныя.
Міністэрства абароны Латвіі паведаміла, што падтрымлівае «аднаўленьне гістарычных месцаў здабычы торфу» і ператварэньне іх зноў у «балотныя экасыстэмы» — каб яны служылі натуральнымі бар’ерамі на мяжы краіны з Расеяй і Беларусьсю.
Пункт пахаваньня радыяактыўных адкідаў маюць разьмясьціць каля Беларускай АЭС у Астравецкім раёне, за 22 км ад літоўскай мяжы, паведаміла арганізацыя былых сілавікоў BelPol.
У Міністэрстве лясной гаспадаркі Беларусі заявілі, што «напярэдадні напружаная абстаноўка» склалася на ўкраінска-беларускай мяжы.
Віцебскі абласны выканаўчы камітэт дазволіў у межах перададзеных у арэнду паляўнічых угодзьдзяў, дзе раней было абмежавана ці забаронена паляваньне на дзікіх жывёлаў, паляваньне на дзікоў.
Чацьвёрты дзень запар на беларускіх мэтэастанцыях абнаўляюцца рэкорды цяпла, сьведчыць праведзены «Позіркам» параўнальны аналіз апэратыўных і архіўных зьвестак Белгідрамэта.
У сталіцы Кабуле ўлады заявілі, што ратаўнікі сьпяшаюцца дабрацца да аддаленых вёсак, раскіданых па тэрыторыі з доўгай гісторыяй землятрусаў і паводак. Найбольш пацярпела правінцыя Нангархар, ёсьць пацярпелыя і ў сталіцы краіны Кабуле.
У Нацыянальным парку «Белавеская пушча» адкрылі доступ да дзьвюх камэраў, празь якія можна дыстанцыйна назіраць, як дзікія жывёлы прыходзяць падсілкавацца да зробленых адмыслова для іх кармушак.
У Беларусі колькасьць паляўнічых скарацілася з амаль 150 тысяч у 1998 годзе да 92 тысяч у студзені 2025 году.
Андрэй Ажароўскі ў Манголіі правяраў звалку старых радыяактыўных адыходаў.
Андрэй Ажароўскі правяраў звалку старых радыяактыўных адыходаў.
11 жніўня Белгідрамэт папярэдзіў аб магчымым узмацненьні ветру на ўсходзе краіны — парывамі да 15-18 м/с.
30 ліпеня на расейскім паўвостраве Камчатка адбыўся моцны землятрус магнітудай 8,8, што стала прычынай «абуджэньня» пяці вульканаў.
У Расеі зафіксавалі вывяржэньня вулькану Крашаніньнікава на Камчатцы.
Увесну 2025 году Беларусь апынулася ў цэнтры кліматычнай анамаліі. Пасьля найцяплейшага за ўсю гісторыю мэтэаназіраньняў студзеня прыйшлі рэзкія пахаладаньні, замаразкі, марудная вясна і зрыў сельскагаспадарчага сэзону.
У Беларусі адбыўся чарговы аўкцыён на ліцэнзію на паляваньне. Неназваны паляўнічы зь Віцебскай вобласьці заплаціў болей за 117 тысяч рублёў за права паляваньня на мядзьведзя.
Скончылася галасаваньне за птушку году Беларусі – 2026. Конкурс праводзілі Навукова-практычны цэнтар Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі у біярэсурсах, партал Smartpress і кампанія «Дзікая прырода».
Гранічна дапушчальная канцэнтрацыя нафтапрадуктаў у вадзе ракі Сьвіслач (у раёне менскага Камсамольскага возера) перавышана толькі непасрэдна ў месцы разьліву, паведаміла 30 ліпеня прэс-служба Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя.
Сем гаспадарчых пабудоў абрынуліся ў Віцебску праз падмыты грунт, паведаміла прэсавая служба Міністэрства па надзвычайных сытуацыях.
Загрузіць яшчэ