Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністэрства прыроды патлумачыла, што адбылося з вадой на Смалявіцкім вадасховішчы


Пена на вадзе, якая выклікала пытаньні грамадзян
Пена на вадзе, якая выклікала пытаньні грамадзян

Стан вады раней выклікаў пытаньні грамадзян.

Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя Беларусі заявіла, што праверыла стан вады ў Смалявіцкім вадасховішчы пасьля зьяўленьня відэа ў TikTok. У ведамстве запэўнілі, што вадаём не забруджаны, і стан вады адпавядае «сэзоннай норме».

«Па выніках праверкі, праведзенай раённай інспэкцыяй прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя, фактаў забруджваньня або скіду староньніх рэчываў у вадаём не ўстаноўлена», — заявілі ў міністэрстве.

Там растлумачылі, што багатая пена на беразе вадасховішча «мае натуральную прыроду» і зьявілася з-за актыўнага раскладаньня воднай расьліннасьці (багавіньня) у восеньскі пэрыяд.

«У выніку… выдзяляюцца арганічныя рэчывы, якія садзейнічаюць утварэньню пены пры зьмешваньні вады з паветрам», — сьцьвярджаюць у Мінпрыроды.

Раней у сацыяльных сетках зьявілася відэа, на якім бачна, як на беразе Смалявіцкага вадасховішча сабралася багатая белая пена. Гэта выклікала пытаньні ў шэрагу мясцовых жыхароў, якія баяліся, што гэта наступствы забруджваньня вады.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG