У панядзелак, 8 сьнежня, чакаюцца даждж і сьнег, месцамі туман і сьлізкія ўчасткі на дарогах. Уначы тэрмомэтры пакажуць —2... +3 °C, удзень — +1... +7 °C. У аўторак тэмпэратура будзе ад 0 °C на паўночным усходзе да +8 °C на паўднёвым захадзе.
Серада абяцае быць адносна сухой, з магчымымі раньнімі туманамі. У чацьвер і пятніцу ападкі вернуцца — тэмпэратура ў дзённыя гадзіны складзе +4... +9 °C, у пятніцу — да +7 °C.
На выходных магчымыя невялікія ападкі і галалёд. У Менску дождж і сьнег чакаюцца ў панядзелак, сераду і пятніцу, тэмпэратура ў буднія дні складзе 0... +7 °C, у выходныя ўначы каля —1 °C, удзень да +3 °C.
Форум