Паводле сайту беларускага Нацыянальнага парку «Белавеская пушча», на яго тэрыторыі цяпер жывуць 726 зуброў — найбольшая мясцовая папуляцыя гэтай рэдкай жывёлы ў Беларусі. У 2024 годзе ў беларускай частцы пушчы налічвалі 690 зуброў.
Паводле апошніх улікаў, больш за 100 асобін зуброў зарэгістраваныя ў наступных месцах:
- Нацыянальны парк «Белавеская пушча» — 726;
- «Асіповіцкі досьледны лясгас» — 680;
- Сельскагаспадарчы вытворчы каапэратыў «Азёры Горадзенскага раёну» — 529;
- Паляўнічая гаспадарка «Чырвоны Бор» (Верхнядзьвінскі раён) — 348;
- Палескі радыяцыйна-экалягічны запаведнік (Хвойніцкі раён) — 212;
- Ляндшафтны заказьнік «Налібацкі» (Валожынскі раён) — 130;
- Нацыянальны парк «Прыпяцкі» (Петрыкоўскі раён) — 124.
Паводле зьвестак чарговай радаводнай кнігі зуброў, на 31 сьнежня 2024 году ў сьвеце налічвалася 12209 зуброў.
Першае месца ў колькасьці зуброў цяпер займае Расея — 3073 асобіны (25,2% усясьветнага пагалоўя).
У Беларусі налічваецца 2927 зуброў (24%), у Польшчы — 3060 (25,1%), у Нямеччыне — 643 (5,3%), Украіне — 480 (3,9%), Румыніі — 451 (3,7%), Літве — 339 (2,8%). У гэтых сямі краінах улічана 10973 зуброў, ці 90% усясьветнага пагалоўя.
На канец 2022 году ў Беларусі было 2688 зуброў.
У параўнаньні з 2023 годам усясьветнае пагалоўе зуброў павялічылася на 1029 асобін, ці на 8,4%. Адзначаецца тэндэнцыя росту колькасьці зуброў, якія жывуць на волі (больш на 950 асобін у параўнаньні з папярэднім годам).
Нацыянальны парк «Белавеская пушча» становіць сабой адзін з найбуйнейшых лясных масіваў раўніннай Эўропы, які захаваўся да нашых дзён у адносна непарушаным стане. Тэрыторыя Белавескай пушчы падзелена дзяржаўнай мяжой на дзьве часткі — беларускую і польскую. У польскай частцы Белавескай пушчы на 2024 год жылі 870 зуброў.
Форум