Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Белавескай пушчы знайшлі яшчэ адзін рэдкі від грыбоў, але неядомы


Ксілярыя ніткападобная (Xylaria filiformis). Фота з сайту Нацыянальнага парку «Белавеская пушча»
Ксілярыя ніткападобная (Xylaria filiformis). Фота з сайту Нацыянальнага парку «Белавеская пушча»

У Нацыянальным парку «Белавеская пушча» паведамілі аб выяўленьні на тэрыторыі запаведніка яшчэ аднаго рэдкага віду грыбоў з роду Xylaria – ксілярыя ніткападобная (filiformis).

Як адзначаецца ў паведамленьні, гэты сапрафітны грыб (грыб, які сілкуецца мёртвым арганічным рэчывам, раскладаючы яго і здабываючы пажыўныя рэчывы. — РС) вядомы сваім тонкім, ніткападобным пладовым целам, які вырастае на мёртвай драўніне ці апалым лісьці, выконваючы важную ролю ў іх натуральнай перапрацоўцы.

Ксілярыя гіпаксілон (Xylaria hypoxylon) або «Рогі аленя»
Ксілярыя гіпаксілон (Xylaria hypoxylon) або «Рогі аленя»

Сярод іншых вядомых грыбоў гэтага роду, якія таксама былі раней выяўленыя на тэрыторыі Белавескай пушчы, — так званыя «Пальцы мерцьвяка» і «Рогі аленя».

Цяпер у нацыянальным парку можна сустрэць 5 відаў роду Xylaria.

Ксілярыя мае больш за 100 відаў, якія растуць на ўсіх кантынэнтах.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Людміла Чэкіна
XS
SM
MD
LG