Кіраўніцтва ЭГУ ўдзячнае прадстаўнікам грамадзянскай супольнасьці, якія дбаюць пра тое, каб унівэрсытэт захаваў «беларускае сэрца».
Сярод кандыдатаў — тры беларусы (Аляксандар Мілінкевіч, Алесь Краўцэвіч і Тацяна Шчытцова), амэрыканцы (цяперашнія правост ЭГУ Дэвід Полік, прарэктар па разьвіцьці і камунікацыі Дарыюс Удрыс і Эдвард Рослоф), а таксама літовец Сарунас Ліекіс.
Звольненыя з ўнівэрсытэта аўтары «Гродназнаўства» Андрэй Чарнякевіч і Вячаслаў Швед распавядаюць, як складваецца іхнае жыцьцё пасьля звальненьня.
...І абраць рэктарам грамадзяніна Беларусі. Пад зваротам падпісаліся Алексіевіч, Арлоў, Бяляцкі, Шушкевіч, Надсан ды многія іншыя.
Сто вершаў на двух дысках пад адной вокладкай сабрала, уклала ды выдала сьпявачка Тацяна Матафонава. Сваю паэтычную сотню яна адрасуе настаўнікам, школьнікам ды іхным бацькам.
Шмат дашкольных гурткоў зьявілася ў Менску, а вось беларускамоўных — адзінкі, і раскіданыя яны па розных канцах сталіцы.
Сабіна Брыло зь Менску напісала, што ня можа «мысьліць пра “нас” у катэгорыі нацыі». Маўляў, беларусы да сваіх падступныя, беларусы беларусаў дураць, зьневажаюць і б’юць.
У Беларусі абвешчаны набор на новую адукацыйную праграму «Эўрапейскі зьвяз: палітыка, эканоміка, культура». Заняткі будуць праводзіць вядучыя беларускія спэцыялісты ў дадзеных сфэрах.
Аляксандар Лукашэнка працягвае наводзіць парадак у краіне. Ужо 20 гадоў. А парадку ўсё няма. Гэтым разам аб’ектам ягонага дзяржаўнага клопату стала сфэра адукацыі.
У «Бяз гальштукаў» з Ганнай Соўсь, Марыяй Вайтовіч і Дзянісам Бурко абмяркоўваем дрэс-код настаўнікаў, хто мусіць вызначаць, як апранацца ў школах, і як павінен выглядаць беларускі настаўнік.
Прафесар-эмэрыт Рыгор Мінянкоў абраны старшынёй Сэнату Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту (ЭГУ). Яго намесьнікам абраная Альміра Усманава.
Бацькі беларускамоўных дзяўчатак Тацяна і Алег Малашчанкі, а таксама Антаніна і Васіль Філіпчыкі накіравалі міністру адукацыі Сяргею Маскевічу ліст-зварот, у якім адзначылі, што парушаецца права іх дзяцей на атрыманьне адукацыі па-беларуску.
Заняткі арганізоўвае TUT.by сумесна зь Беларускім дзяржаўным унівэрсытэтам.
У Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце інфарматыкі і радыёэлектронікі ствараюць курсы беларускай мовы для праграмістаў і радыётэхнікаў. Ініцыятыва носіць назву «Pro-мова БДУІР».
Мой калега Сяргей Навумчык часьцяком паўтарае, што Лукашэнка ненавідзіць усё беларускае. Зьнешне яно выглядае так, але гэта толькі верхні слой.
Або як параўнаць Віленскі ўнівэрсытэт з Акадэміяй кіраваньня пры прэзыдэнце. Піша Вінцук Вячорка.
Штонядзелі дзеткі 3–7 гадоў зьбіраюцца ў галерэі «Ў» і, седзячы на руках у татаў і мамаў, разам зь імі вучаць беларускую мову.
У інтэрнэце шырока рэклямуецца новая польска-нямецка-чэская стыпэндыя для беларусаў, якая прапануе сэмэстар навучаньня ў Польшчы.
Першымі відэа запісалі школьнікі з Нароўлі. А навучэнцы Ліцэю БДУ, напрыклад, прачыталі «Пагоню» Максіма Багдановіча.
Беларусь пакуль не гатовая да адмены разьмеркаваньня выпускнікоў, а моладзь падтрымлівае абавязковую адпрацоўку.
Нобэлеўскую прэмію міру за 2014 год атрымалі Кайлаш Сат’яртхі і Малала Юсафзай «за іх змаганьне супраць уціску дзяцей і моладзі, а таксама за правы маладых людзей і права ўсіх дзяцей на адукацыю».
Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка лічыць, што другой мовай для вывучэньня ў школах Украіны павінна быць ангельская.
Праца камісіі не задаволіла Аляксандра Лукашэнку. Кіраўнік Беларусі патрабуе аб’ектыўна разабрацца ў праблемах сфэры адукацыі.
Першага кастрычніка вучні пайшлі ў школы Варашылаўскага, Пралетарскага, Калінінскага, Ленінскага раёнаў Данецку.
Бацькі і экспэрты патлумачылі Радыё Свабода, што дасьць дзеткам дадатковая гадзіна беларускай мовы ў тыдзень.
«Аляксандар Лукашэнка выказаў меркаваньне, што ў школах, магчыма, варта дадаць час на навучаньне беларускай мовы за кошт ангельскай. Як вы ставіцеся да такой ідэі?» На гэтае пытаньне адказваюць жыхары Гомеля.
Адзін з заснавальнікаў ЭГУ Анатоль Міхайлаў пакідае пасаду рэктара і цяпер будзе займаць новаствораную пасаду прэзыдэнта Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту.
Чаму ў 300-тысячным Берасьці не знайшлося пяцёх бацькоў, гатовых аддаць дзіця вучыцца па-беларуску? Як беларускамоўная першаклясьніца Каміла Ляўчук адаптуецца ў расейскай клясе?
Адзіная ў Магілёве беларускамоўная вучаніца — Ялінка Салаўёва.
Шасьцігадовая Каміла Ляўчук зь Берасьця завяла ў інтэрнэце відэадзёньнік, у якім дзеліцца сваімі ўражаньнямі пра навучаньне ў школе.
Сябры непрызнанага беларускімі ўладамі Саюзу палякаў Беларусі распачалі ў Горадні збор подпісаў супраць зьменаў у Закон аб адукацыі, паводле якіх навучаньне на польскай мове ў Беларусі можа наагул зьнікнуць.
Чаму многія бацькі ў рэгіёне Цэнтральнай Азіі аддаюць перавагу аддаваць дзяцей вучыцца ў расейскія клясы?
У адміністрацыі школы № 8 горада Слоніма паабяцалі, што праблему вырашаць да канца месяца, а ў аддзеле адукацыі сказалі, што ў гэтым вінаватыя школьныя бібліятэкары, якія заранёў не падбалі аб неабходнай колькасьці падручнікаў.
Ігар Случак высьвятляе, што абраньнікі беларускага народу думаюць аб неабходнасьці разьвіцьця беларускай мовы і культуры?
«Ой, гэта мой сшытак!» — радуесься, як даўно страчанай і зноў знойдзенай рэчы, кнізе «Раньнія вершы» Тацяны Сапач.
Слухайце Жывую Свабоду ў 20.00
Адзіная беларускамоўная кляса ў Баранавічах, дзе вучыліся ўсяго тры дзяўчынкі — Яся Малашчанка, Аліса Філіпчык і Вераніка Міхальчук, — зачыненая.
У райцэнтры Крычаў, што на Магілёўшчыне, на падворку мясцовай гімназіі сёньня ўрачыстай лінейкі да Дня ведаў не было. 29 жніўня частка будынка навучальнай установы абрынулася. Дзяцей разьмеркавалі па іншых школах райцэнтру. Прычыны абвалу актавай залі і сталоўкі высьвятляе адмысловая камісія.
На Магілёўшчыне сёлета закрылі сямнаццаць вясковых школ. Усе яны, як заяўляюць чыноўнікі, малакамплектныя. Утрымліваць іх ня мэтазгодна. Вучняў будуць вазіць у школы з большай колькасьцю дзяцей.
На двары крычаўскай гімназіі, будынак якой абрынуўся, працуе тэхніка — вывозіць друз. Таксама тут багата пажарных машын. Тэрыторыя ачэплена супрацоўнікамі міліцыі.
Наш чытач з Крычава паведаміў Радыё Свабода, што сёньня а 8.40 у актавай залі крычаўскай гімназіі абвалілася столь. Паводле папярэдняй інфармацыі, ахвяраў няма.
У Менску працуе Міжнародная спэцыялізаваная выстава «Дзень добры, школа». Пераважная бальшыня падручнікаў, дапаможнай літаратуры, канцылярскіх і іншых школьных тавараў тут — на расейскай мове. Тым часам бацькі школьнікаў кажуць, што хацелі б, каб іх дзеці навучаліся па-беларуску.
У Беларусі кожны год зьмяншаецца колькасьць вясковых беларускамоўных школ. Іх зачыняюць, спасылаючыся на тое, што яны малакамплектныя і ўтрымліваць іх надта дорага. У гарадах школ зь беларускай мовай навучаньня амаль не засталося.
Даступнасьць і якасьць навучаньня ў беларускіх установах адукацыі і абмяркоўвалі актывісты кампаніі «Народны рэфэрэндум», запрошаныя імі экспэрты ды яшчэ болей за два дзясяткі чалавек, якія прыйшлі 23 жніўня ў грамадзкім цэнтры «Кола».
Старшыня камітэту па адукацыі Менгарвыканкаму Міхаіл Мірончык 22 жніўня на Аўгустоўскім форуме пэдагагічных работнікаў — 2014 выказаў абурэньне скарачэньнем беларускамоўнага навучаньня ў Менску.
Сцэнар для роліка напісала Надзея Салаўёва — маці адзінай вучаніцы гэтай клясы Ялінкі. Зрабіў рэклямны фільм рэжысэр Вячаслаў Сікора.
Навучэнцы Беларускага гуманітарнага ліцэю імя Якуба Коласа, якія праводзяць летнюю сэсію ў Варшаве, былі за прошаныя ў палац Бэльвэдэр да першай лэдзі польскай дзяржавы Ганны Камароўскай — жонкі прэзыдэнта Браніслава Камароўскага.
11 жніўня Клімавіцкі раённы суд прызнаў вінаватай у самаўпраўстве былую выхавацельку мясцовага дзіцячага дому сямейнага тыпу Ірыну Моцную.
Міністар адукацыі Сяргей Маскевіч заявіў, што бліжэйшым часам улады могуць прыняць рашэньне пра падвышэньне заробкаў пэдагогам.
Праўладны Саюз пісьменьнікаў Беларусі, якім кіруе генэрал міліцыі Мікалай Чаргінец, накіраваў у Міністэрства адукацыі ліст з прапановамі перагледзець школьную праграму па беларускай літаратуры.
Загрузіць яшчэ