6 жніўня 1517 году ў сталіцы Чэскага Каралеўства Празе выйшла ў сьвет першая друкаваная кніга Беларусі — Біблія ў перакладзе на старабеларускую мову Францішка Скарыны.
6 жніўня 2022 году спаўняецца 505 гадоў з таго часу, як у 1517 годзе беларускі асьветнік Францішак Скарына выдаў у сталіцы Чэскага каралеўства Празе свой пераклад Бібліі.
Сьпявачка Мерыем Герасіменка выканала на вуліцы Зыбіцкай у Менску песьню ўкраінскага гурту «Океан Ельзи».
Эўрапейская рада пісьменьнікаў European Writers’ Council (EWC) распачынае праект #FreeAllWords. Праект дасьць удзельнікам пляцоўку, з дапамогай якой яны змогуць апавядаць эўрапейскай аўдыторыі пра падзеі ў сваіх краінах — вайну, рэпрэсіі і дыктатуру.
Канцэрт расейскага рэп-гурту «Кровосток», які павінен быў адбыцца 31 ліпеня ў Маскве, скасаваны празь ціск уладаў. Пра гэта музыкі паведамілі ў твітэры.
Я ня думаю, што ўсім, хто лічыць ці хоча лічыць сябе абазнаным у літаратуры чалавекам, трэба чытаць дэтэктыўныя раманы. Можна абысьціся і бязь іх. Недзе да свайго пяцідзясятага году не чытаў іх і я. Але цяпер падсеў. Занятак неблагі, асабліва ў летні сэзон. Некалькі падказак ад мяне ў гэтай сувязі.
Эстонскі робат-мураліст Albert стварыў мурал у межах эстонска-літоўска-ўкраінскага праекта «Да перамогі» на недабудаваным «Доме Масквы» у Вільні.
Адкажыце на 10 пытаньняў і праверце свае веды.
Паводле зьвестак пісьменьніка, ягоныя канфіскаваныя творы «закачаюць у зямлю трактарам».
Аляксандар Лукашэнка падпісаў зьмены ў Кодэкс аб культуры.
Прадстаўнік Украіны, як пераможцы сёлетняга конкурсу, аўтаматычна атрымае права выступаць адразу ў фінале.
У тэлеграм-канале Historyja зьявіліся фота, зь якіх вынікае, што помнік беларускаму гісторыку, палітыку і грамадзкаму дзеячу Вацлаву Ластоўскаму ў Курапатах, зноў апаганены надпісамі, піша Наша Ніва.
Калі пасьля падзеяў 2020 году за мяжой сфармавалася вялікая беларуская дыяспара, узьнік запыт на нацыянальную ідэнтычнасьць і адукацыю, заявіў экспэрт Грамадзкага Балёнскага камітэту, гісторык Павал Церашковіч на XX Менскім форуме, які прайшоў 22 ліпеня ў Вільні.
Імпрэза «Палітзьняволеная літаратура» пройдзе ў Лодзі. А ў Варшаве адбудзецца фэстываль «Супраціў», які аб'ядноўвае беларусаў, украінцаў і палякаў у намаганьні ў «барацьбе з агрэсарамі».
Вядомы іранскі кінарэжысэр і грамадзкі актывіст Джафар Панахі асуджаны на шэсьць гадоў пазбаўленьня волі.
«Наша Ніва» паведамляе таксама пра імавернасьць таго, што да канца году экспазыцыю пра шляхту тут заменяць на іншую — пра Расейскую імпэрыю.
Першым прадстаўленьнем тэатру, пасьля чатырохмесячнага перапынку, стаў спэктакль «Крык нацыі», паведамляе Данецкая абласная адміністрацыя.
У цэнтры Варшавы 17 ліпеня пачаў працу «Музэй вольнай Беларусі». Праект рэалізаваны з ініцыятывы Народнага антыкрызіснага кіраўніцтва (НАК) пры падтрымцы ўладаў Польшчы.
Ён адбыўся на месцы, дзе раней 30 гадоў праводзіўся фэстываль маладой беларускай музыкі «Басовішча».
Дасюль ахвотных набыць палац не знайшлося, хоць было некалькі спробаў знайсьці інвэстара. А ў плян маштабнай рэканструкцыі Зьдзецела (Дзятлава) палац у свой час не ўключылі.
Дзяржынскі раённы суд Санкт-Пецярбургу аднавіў адміністрацыйную справу супраць заснавальніка рок-гурту «ДДТ», музыканта Юрыя Шаўчука.
Пасьля прыходу на менскую вуліцу Зыбіцкую прапагандыстаў і актывістаў БРСМ бар «Каліноўскі» так і не адкрыўся. Цяпер на ягоным месцы адкрылі бар з шыльдай «Сумерки» («Змрок»).
Прыхільнік расейскай ваеннай агрэсіі сьпявак Алег Газманаў выступіць у Гомлі на стадыёне «Цэнтральны» 10 верасьня.
У трэндах расейскамоўнага ютубу — антываенная сэрыя мультфільму «Масяня». Мастак Алег Куваеў прыдумаў вайну, якую, паводле сцэнару, пачаў Кітай, каб «уратаваць» жыхароў Расеі ад «фашызму».
У Шатляндыі выявілі карціну, якая «абсалютна пэўна» зьяўляецца раней невядомым аўтапартрэтам Вінцэнта Ван Гога. Яна хавалася за іншым палатном францускага мастака — «Партрэтам сялянкі ў белым каптуры», якое захоўваецца ў Нацыянальнай галерэі Шатляндыі.
Упершыню песьня прагучала ў 2014 годзе і сталася неафіцыйным гімнам Рэвалюцыі Годнасьці. Яе напісалі па-расейску. Украінская вэрсія зьявілася ў 2022-м.
Згодна з рашэньнем Астравецкага раённага выканаўчага камітэту ад 24 чэрвеня, цяпер дзяржаўная ўстанова культуры называецца «Астравецкая раённая бібліятэка імя Адама Іосіфавіча Мальдзіса».
Зьліквідаваны на радзіме Беларускі ПЭН-цэнтар, які працягнуў дзейнасьць за мяжой пад назвай «Беларускі ПЭН», атрымаў рэгістрацыю ў Польшчы.
У Тэгеране арыштаваны ўладальнік мноства сусьветных кінапрэмій, рэжысэр і мясцовы апазыцыянэр Джафар Панахі. Паведамляецца, што яго затрымалі ў будынку іранскай пракуратуры, куды ён прыйшоў, каб даць паказаньні па справе іншага рэжысэра, раней арыштаванага Мухамада Расулафа.
Уладзімеру Някляеву, паэту, празаіку і грамадзка-палітычнаму дзеячу, сёньня споўнілася 76 гадоў. У свой дзень народзінаў ён апублікаваў у Фэйсбуку новую паэму. Падаем яе цалкам у аўтарскім правапісе.
На гэтым месцы рамантуюць дарогу Н-23055 Новы Сьвержань — Мір. Яна даўно была брукаванай, але цяпер кавалак гісторыі зьнішчаны.
Старшыня Беларускага ПЭНа Тацяна Нядбай разважае пра тое, як жыве (і квітнее) беларуская культура і літаратура ў вымушанай эміграцыі, адказвае на пытаньне, ці патрэбная яшчэ рэжыму ляяльная беларускасьць, і камэнтуе наданьне Чаргінцу званьня народнага пісьменьніка.
На Youtube-канале «Будзьма» выйшла першая частка відэакнігі «Чытанка для маленькіх» на беларускай мове, яе можна глядзець, слухаць і чытаць адначасова.
Размаўляем з Паўлам Станкевічам, арганізатарам Фэстывалю абуджаных «Тутака», які пройдзе 15–16 ліпеня ў Гарадку на Падляшшы, у месцы, дзе ў 1990–2019 гг. адбываўся штогадовы музычны фэстываль «Басовішча».
У гонар 140-годзьдзя з дня нараджэньня Янкі Купалы бібліятэка ўпершыню выстаўляе разам рукапісы Янкі Купалы, асобнікі ягоных самых раньніх выданьняў і арыгінальныя ілюстрацыі мастака Барыса Заборава да твораў песьняра.
Мы запыталіся ў чытачоў Свабоды ў сацыяльных сетках пра нечаканыя месцы, якія варта наведаць у Беларусі, і сабралі адказы ў гайд. Апошняя публікацыя нашага цыклю — пра Менскую вобласьць.
Нацыянальны цэнтар культуры Польшчы абвясьціў конкурс пад назвай «Бел-чырвона-белы» на плякат, які будзе прысьвечаны «беспрэцэдэнтнай мабілізацыі беларускага грамадзтва ў 2020–2022 гадах дзеля дэмакратычных, лібэральных пераменаў» і ўшануе памяць беларускіх герояў.
На сайце дзяржзакупак зьявіліся адразу тры тэндэры на вытворчасьць фільмаў ад Міністэрства культуры. Улады хочуць прафінансаваць гэтыя стужкі цалкам альбо часткова.
Выданьне «Фонтанка» апублікавала сьпіс расейскіх музыкаў, чые выступленьні забаронены ў Расеі з прычыны іх антываеннай пазыцыі.
Усё часьцей чуваць галасы, што беларуская культура зьехала за мяжу. Аргумэнтам для такіх высноваў называюцца імпрэзы, якія апошнім часам ладзяцца беларускімі творцамі ў іншых краінах. Адной зь іх быў беларускі тэатральны фэст, які прайшоў пры канцы чэрвеня ў Любліне.
Беларуская Рада культуры заклікала адзначыць 7 ліпеня Сусьветны дзень беларускай культуры.
Гэта ўжо чацьвёртае затрыманьне Булаўскага за апошнія два гады.
Бязьвізавы рэжым адкрыўся для грамадзян 73 дзяржаў, для ўезду ім дастаткова квітка на мерапрыемствы фэстывалю ў Віцебску.
Калісьці я спытаўся ў Васіля Быкава: з чаго пачынаецца фашызм? На двары быў самы пачатак 1980-х, я быў студэнтам і, натуральна, меў на ўвазе нямецкі фашызм першай паловы ХХ ст. Ён пачынаецца з узвышэньня адной нацыі над іншымі, — сказаў Быкаў.
Клясык савецкай анімацыі рэжысэр-мультыплікатар Леанід Шварцман памёр ва ўзросьце 101 год у Расеі. Пра гэта паведаміў шэф-рэдактар студыі «Саюзмультфільм» Сяргей Капкоў.
Свабода размаўляе з філёзафам і сацыяльным аналітыкам Паўлам Баркоўскім, арганізатарам фэстывалю інтэлектуальнай кнігі «Прадмова» — імпрэзы, якая на працягу чэрвеня праходзіла ў чатырох гарадах па-за Беларусьсю.
Мы запыталіся ў чытачоў Свабоды ў сацыяльных сетках пра нечаканыя месцы, якія варта наведаць у Беларусі, і сабралі адказы ў гайд. Сёньняшняя публікацыя — пра Магілёўскую вобласьць.
1 ліпеня на 87-м годзе памерла легендарная беларуская ткачыха, народны майстар Беларусі Сьцепаніда Аляксееўна Сьцепанюк зь вёскі Дарапеевічы Маларыцкага раёну.
Міністар культуры і інфармацыйнай палітыкі Ўкраіны Аляксандар Ткачэнка паведаміў, што культуру гатаваньня ўкраінскага баршчу ўключылі ў сьпіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны UNESCO, якая патрабуе пільнай аховы.
«Гэта толькі папярэднія зьвесткі, бо мы ня маем доступу да ўсіх аб’ектаў, якія знаходзяцца ў раёнах актыўных баявых дзеяньняў», — паведаміла намесьніца міністра культуры і інфармацыйнай палітыкі Ўкраіны Кацярына Чуева 1 ліпеня на брыфінгу ў Кіеве.
Загрузіць яшчэ