Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Астравецкую раённую бібліятэку назвалі імем літаратуразнаўцы Адама Мальдзіса


Шыльда на Астравецкай раённай бібліятэцы імя Адама Іосіфавіча Мальдзіса
Шыльда на Астравецкай раённай бібліятэцы імя Адама Іосіфавіча Мальдзіса

Згодна з рашэньнем Астравецкага раённага выканаўчага камітэту ад 24 чэрвеня, цяпер дзяржаўная ўстанова культуры называецца «Астравецкая раённая бібліятэка імя Адама Іосіфавіча Мальдзіса».

Пра гэта ў фэйсбуку паведаміў сын гісторыка беларускай літаратуры Яраслаў Мальдзіс.

Адам Мальдзіс памёр сёлета 3 студзеня на 90-м годзе жыцьця. 5 студзеня разьвітаньне зь ім адбылося ў Чырвоным касьцёле ў Менску. А пахавалі яго на радзіме ў вёсцы Задворнікі Астравецкага раёну.

Адам Мальдзіс — доктар філялягічных навук, аўтар унікальных дасьледаваньняў у галіне гісторыі беларускай літаратуры. У 1962–1991 гадах працаваў у Інстытуце літаратуры АН БССР. Быў стваральнікам і дырэктарам Нацыянальнага навукова-асьветнага цэнтру імя Францішка Скарыны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG