Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве скасавалі канцэрт гурту «Кровосток» пасьля ціску ўладаў


Лідэр гурту «Кровосток» Антон Чарняк на мітынгу ў Маскве
Лідэр гурту «Кровосток» Антон Чарняк на мітынгу ў Маскве

Канцэрт расейскага рэп-гурту «Кровосток», які павінен быў адбыцца 31 ліпеня ў Маскве, скасаваны празь ціск уладаў. Пра гэта музыкі паведамілі ў твітэры.

«Выбачаемся перад тымі, хто хацеў прыйсьці, але адначасова адчуваем гонар, быць у сьпісах [забароненых артыстаў] — гэта крута!» — гаворыцца ў паведамленьні.

Мэнэджарка гурту Агата Мірзаева распавяла выданьню «Медыазона», што ў «Известия Hall», дзе павінен быў прайсьці канцэрт, пачалі паступаць званкі з пагрозамі закрыць клюб.

«Ім сталі тэлефанаваць і казаць пра сьпісы артыстаў і забарону правядзеньня канцэрту пад пагрозай закрыцьця клюбу», — распавяла Мірзаева.

7 ліпеня выданьне «Фонтанка» апублікавала сьпіс з 30 расейскіх музыкаў, чые выступленьні забаронены ў Расеі за антываенную пазыцыю. Сярод іх гурты ДДТ, «Каста», «Бі-2», «Ногу свело», сьпявачкі Земфіра, Манетачка, рэпэры Oxxxymiron, Face і іншыя выканаўцы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG