«Даведаўся сёньня, што зробяць з канфіскаваным накладам «Сабакаў Эўропы». Кнігі закачаюць у зямлю трактарам.
Memento, quia pulvis es [Памятай, што ты прах]. Трактарыст, газу», — напісаў Альгерд Бахарэвіч у фэйсбуку.
«Сабакі Эўропы» — раман Альгерда Бахарэвіча, выдадзены ў 2017 годзе ў выдавецтве «Логвінаў». Раман складаецца з шасьці вялікіх гісторый, сплеценых у адну. У 2018 годзе кніга заняла 2-е месца Прэміі Гедройця, што паслужыла прычынай заснаваньня альтэрнатыўнай Чытацкай прэміі для рамана «Сабакі Эўропы». Паводле гэтага раману Свабодны тэатар стварыў спэктакль, у сакавіку 2022-га ў Лёндане адбылася яго сусьветная прэм'ера.
Сёлета ў канцы траўня «Сабакі Эўропы» беларускія ўлады прызналі «экстрэмісцкім матэрыялам».