Беларуская рада культуры апублікавала «чорны спіс» выканаўцаў, створаны сілавікамі.
Студыя «Беларусьфільм» выклала на YouTube абноўленую вэрсію фільма «Дзікае паляваньне караля Стаха» (1979) з палепшанай якасьцю выявы і гуку.
Дырэктарку і мастацкую кіраўніцу тэатру аднаго актора «Зьніч» Галіну Дзягілеву адправілі на пэнсію, а спэктакляў ва ўстанове няма з восені.
«Мы вернемся» — гэта зборнік з дваццаці дакумэнтальных вершаў, напісаных паводле гісторый беларусак і беларусаў, якія пакінулі краіну цягам года пасьля жніўня 2020-га.
Катэдра беларусістыкі Варшаўскага ўнівэрсытэту разам зь Беларускім моладзевым хабам і Беларускім домам у Варшаве запрашае да ўдзелу ў артаграфічным конкурсе «Беларуская дыктоўка» з нагоды Міжнароднага дня роднай мовы, які штогод адзначаецца 21 лютага.
Новы раман пісьменьніка «Горад Перамогі» будзе апублікаваны ў аўторак, 7 лютага, амаль праз паўгода пасьля таго, як нападнік некалькі разоў ударыў пісьменьніка нажом на сцэне падчас лекцыі ў штаце Нью-Ёрк, што было шырока асуджана як замах на свабоду слова.
Улетку 2022 году Міністэрства аховы здароўя выдала пастанову, якая фактычна абмяжоўвае дзяцей з інтэрнатаў з мэнтальнай паталёгіяй у праве на адукацыю. «Раней такога ня было. Гэта нейкае людаедзтва», — пракамэнтавала пастанову Свабодзе адна з настаўніц, якая працуе з такімі дзецьмі.
У Беларусі працягваецца перасьлед грамадзян. У студзені-лютым сілавікі масава караюць «суткамі» музыкаў.
Зь вялікай трупы Купалаўскага тэатру ў Польшчу пераехала паўтара тузіна чалавек, якія аб’ядналіся ў акторскую групу «Купалаўцы». Яны дагэтуль ня маюць сталай сцэнічнай пляцоўкі, але зрабілі ўжо нямала тэатральных праектаў.
Радыё Свабода пачынае ў новым YouTube-канале «Гісторыя на Свабодзе» публікацыю цыклю ілюстраваных відэагутарак пра Стары Менск.
Вядомы беларускі гітарыст, удзельнік гурту N.R.M.by Піт Паўлаў у 2020 годзе актыўна ўдзельнічаў у пратэстах у Менску. Ён іграў ды сьпяваў перад кардонам АМАПу, а таксама на дваровых канцэртах. У Варшаву ён пераехаў 3 месяцы таму, а дагэтуль заставаўся ў ахопленай рэпрэсіямі Беларусі.
Яго ўборы насілі зоркі кіно — сярод іх Одры Хэпбэрн і Джэйн Фонда.
Прэм’ера адбылася 2 лютага — у дзень народзінаў Кастуся Каліноўскага.
Стваральніца гурту «Серебряная свадьба», акторка, тэатральная рэжысэрка, паэтка, сьпявачка і аўтарка песень Сьвятлана Бень расказвае пра свой новы альбом, спробы пісаць па-беларуску, а таксама пра тое, як дваровыя канцэрты навучылі яе не баяцца выступаць адной.
Беларуская служба Радыё Свабода запускае новы YouTube-канал і падкаст «Гісторыя на Свабодзе».
Пра тое, чаму і каму кіраўнік паўстаньня 1863 года Кастусь Каліноўскі замінае ў сучаснай Расеі, гісторык і журналіст Сяргей Абламейка расказвае у нашым новым праекце «Гісторыя на Свабодзе».
Такі пэрформанс зладзілі напярэдадні саміту „Украіна—ЭЗ“. Паводле задумаў арганізатараў, гэта своеасаблівае пасланьне да сучасных эўрапейскіх лідэраў, які маюць сустрэцца ў Кіеве.
Беларуская незалежная кінаакадэмія афіцыйна адкрыецца падчас Бэрлінскага кінафэстывалю ў лютым, паведамляе Variety. Яе стварылі для падтрымкі незалежных творцаў беларускага кіно, якія сутыкнуліся з рэпрэсіямі з боку дзяржавы.
У рамках фэстывалю адбыдзецца прэзэнтацыя кнігі «Алесь» пра ляўрэата Нобэлеўскай прэміі міру, праваабаронцы і пісьменьніка Алеся Бяляцкага.
Роўна 160 гадоў таму ў Вільні адбылася падзея, якая шмат у каго ў былым Вялікім Княстве Літоўскім і Царстве Польскім выклікала зьдзіўленьне і непрыманьне. У той дзень было абвешчана аб стварэньні Часовага правінцыйнага ўраду Літвы і Беларусі на чале з Кастусём Каліноўскім. Урад праіснаваў 39 дзён.
Пераклад Джыма Дынглі кнігі Максіма Знака «Зэкамэрон» трапіў у лік 15 кніг, уганараваных прэміяй Ангельскага ПЭНу PEN Translates за найлепшы пераклад году.
Студэнцкія арганізацыі БДУ, якія займаюцца падрыхтоўкай розных імпрэз, атрымалі распараджэньне ад рэктарата — сёлета ніякага сьвяткаваньня Дня сьвятога Валянціна.
Рада культуры запрашае творцаў падаваць свае заяўкі на конкурс у межах праекту ArtPower Belarus. Нядаўна прэзэнтаваны праект 2 мільёнамі эўра падтрымаў Эўразьвяз. Яго рэалізуюць супольна з Дацкім інстытутам культуры.
Толькі за мінулы тыдзень 23-29 студзеня 2023 году сілавікі затрымалі трох музыкаў.
Паўлычка перакладаў беларускіх паэтаў і выступаў супраць «моўнага» рэфэрэндуму ў Беларусі.
Паразмаўлялі зь беларускамоўным інфлюэнсэрам пра перасьлед, жыцьцё ў эміграцыі, блог і пра тое, чаму цяпер важна рабіць увесь кантэнт па-беларуску.
Пры канцы 2022-га ў выдавецтве «ПРО ХРЫСТО» выйшла кніга Дануты Бічэль «Гаўя сьпяшаецца ў Нёман». Сваімі ўражаньнямі ад новых вершаў знакамітае паэткі з Горадні дзеліцца Зося Сухавей.
Паводле інфармацыі крыніц Радыё Свабода, затрыманыя 13 студзеня экскурсаводы Іван Сацукевіч і Алесь Варыкіш, выйшлі на свабоду. Сацукевіч адседзеў 15 дзён, Варыкіш — 10.
Кіраўніцтва Кіева-Магілянскай акадэміі забараніла ўжываньне расейскай мовы ў сьценах навучальнай установы. Пра гэта паведаміў у фэйсбуку сябар наглядальнай рады ВНУ, былы віцэ-прэм’ер Украіны Генадзь Зубко.
Аўтары песьні адзначылі, што асабліва цяпер важна паказаць, наколькі блізкія народы, а таксама беларуская і ўкраінская мова.
Дырэктар выдавецтва «Беларускі кнігазбор» Генадзь Вінярскі напісаў у Фэйсбуку, што 26 студзеня здаў у Міністэрства інфармацыі пасьведчаньне выдаўца.
Вялікую ўвагу на сьвяткаваньні юбілею Вільні надалі вялікаму князю Гедзіміну.
Палата прадстаўнікоў 25 студзеня вырашыла спыніць дзеяньне міжурадавага пагадненьня паміж Беларусьсю і Францыяй аб супрацоўніцтве ў галіне культуры, адукацыі, навукі і тэхнікі, сродкаў масавай інфармацыі.
Лідэр гурту «Океан Эльзи» Сьвятаслаў Вакарчук пракамэнтаваў Свабодзе арышт сьпявачкі Мэрыем Герасіменкі, якой прысудзілі тры гады «хатняй хіміі» за выкананьне песьні «Обійми».
Улады ціснуць на калектыў музэю-майстэрні і пільнуюць зьмест культурных падзей у ім.
Рэпрэсіі з палітычных матываў у Беларусі працягваюцца.
Фільм «Disco Boy», створаны сумесна студыямі з Італіі, Францыі і Польшчы, трапіў у асноўную конкурсную праграму нямецкага кінафэстывалю Бэрлінале.
15 студзеня 2023 года памёр грузінскі актор і сьпявак Вахтанг Кікабідзэ. Ён быў папулярны ў Савецкім Саюзе і пасьля ў постсавецкіх краінах. У 2008 годзе, пасьля расейскага ўварваньня ў Грузію, Кікабідзэ адмовіўся ад расейскага ордэна Дружбы і з таго часу ніколі ня езьдзіў у Расею.
Карыстальнікі могуць прапанаваць фільмы ці сэрыялы, якія варта перакласьці на беларускую мову, праз адмысловую форму на старонцы сэрвісу.
У Вільні беларусы адкрылі карчму, прысьвечаную паўстанцам Каліноўскага 1863 году. Як самі называюць гаспадары – гэта месца збору паўстанцаў і ўсіх беларусаў у 2023 годзе. Свабода пабывала на адкрыцьці і пагутарыла з гаспадаром Ільлём Ясінскім.
Марыя Чэхоўская стварыла фатадзёньнік з пытаньнямі і заданьнямі для ўнутранага мастака, які жыве ў кожным. Паразмаўлялі з творцай пра тое, як узьнікла гэтая ідэя, як карыстацца дзёньнікам і чаму ён важны.
Удзельнікі далей маюць намер зарэгістраваць грамадзкую арганізацыю ў Польшчы.
Размаўляем зь пісьменьнікам і перакладнікам Максам Шчуром, чый раман «Там, дзе нас няма» зьявіўся ў электронным выданьні ў сеціве на мінулым тыдні .
«Калі цябе зараз прызнаюць экстрэмістам, значыць, ты ўсё робіш правільна», — сказаў Тарасенка.
22 студзеня — гадавіна пачатку паўстаньня 1863-1864 гадоў. 160 гадоў таму пачалася сумесная барацьба за незалежнасьць палякаў, беларусаў і літоўцаў ад царскай Расеі.
У Яраслава Іванюка зь Беластоку багатая журналісцкая біяграфія. Але сёньня мы гаворым зь ім пра яго захапленьне беларускімі кнігамі, якое сталася прычынай стварэньня ім электроннай бібліятэкі Kamunikat.org. Апошнім часам ён яшчэ стаў і выдаўцом. І вынік атрымаўся важкі.
Пагаварылі з журналістам і пісьменьнікам Аляксандрам Чарнухам пра тое, што будзе зь беларускай музычнай культурай.
Рагачоўскі гурт «Tor band» прызналі «экстрэмісцкім фармаваньнем». Сям’я ўдзельнікаў гурту Litesound, які прадстаўляў Беларусь на Эўравізіі, за кратамі. За песьню ўкраінскага гурту «Океан Эльзи» ў Менску асудзілі сьпявачку Мэрыем Герасіменку. Гэта апошнія навіны культуры зь Беларусі.
Сьпявачку Мэрыем Герасіменку, затрыманую за песьню на ўкраінскай мове, асудзілі на тры гады «хатняй хіміі». Такі прысуд вынесла судзьдзя Вікторыя Шабуня. Працэс адбываўся ў судзе Цэнтральнага раёну Менску.
Загрузіць яшчэ