Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Прызнаньне экстрэмістам — знак якасьці»: саліст гурту RSP Дзяніс Тарасенка аб прызнаньні TOR BAND «экстрэмісцкім фармаваньнем»


Канцэрт Tor Band, архіўнае фота
Канцэрт Tor Band, архіўнае фота

«Тое, што іх прызналі экстрэмістамі — мяне не зьдзівіла. Я ўжо не зьдзіўляюся той дурасьці, той бязглузьдзіцы, якія твораць беларускія ўлады і сілавікі. Зь іншага боку — гэта своеасаблівы знак якасьці: калі цябе зараз прызнаюць экстрэмістам, значыць, ты ўсё робіш правільна. Хлопцам — трымацца, мы ўсе іх любім, мы слухаем іх песьні. Жыве Беларусь!», — сказаў Тарасенка.

  • Музычны гурт з Рэчыцы Tor Band прызналі «экстрэмісцкім фармаваньнем». Гэта першы выпадак у Беларусі, калі статус «экстрэмісцкай арганізацыі» надаюць музычнаму гурту.
  • Кліпы на песьні гурту набіралі больш за мільён праглядаў на youtube. Усе відэа зьніклі з афіцыйнага youtube каналу гурту пасьля затрыманьня салістаў 28 кастрычніка 2022.
  • У канцы сьнежня 2022 мінуў іх чацьвёрты запар 15-сутачны тэрмін зьняволеньня, але салісты гурту Дзьмітры Галавач і Яўген Буйло на волю ня выйшлі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG