Студыя «Беларусьфільм» выклала на YouTube абноўленую вэрсію фільма «Дзікае паляваньне караля Стаха» (1979) з палепшанай якасьцю выявы і гуку.
Лічбавую рэстаўрацыю стужкі з палепшанай якасьцю выявы і гуку зрабілі на студыі «Беларусьфільм» на замову Міністэрства культуры, паведамляе Zerkalo.
Як нагадвае Zerkalo, фільм па матывах напісанай у 1964 годзе аповесьці Ўладзімера Караткевіча выйшаў у 1979 годзе і быў узнагароджаны шэрагам міжнародных прэмій. Рэжысэр карціны — Уладзімір Рубінчык, у галоўных ролях сыгралі Барыс Плотнікаў, Алена Дзімітрава, Альберт Філозаў, Раман Філіпаў.
У 2021 годзе брытанскі сайт аб культуры і забаўках WhatCulture уключыў стужку «Дзікае паляваньне караля Стаха» у сьпіс дзесяці савецкіх і расейскіх хорар-фільмаў, якія абавязкова вартыя прагляду.