Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паэтычны фэстываль «Вершы на асфальце» імя Стральцова сёлета пройдзе ў Вільні. Хто возьме ўдзел


Афіша штогадовага міжнароднага паэтычнага фэстывалю «Вершы на асфальце»
Афіша штогадовага міжнароднага паэтычнага фэстывалю «Вершы на асфальце»

У рамках фэстывалю адбыдзецца прэзэнтацыя кнігі «Алесь» пра ляўрэата Нобэлеўскай прэміі міру, праваабаронцы і пісьменьніка Алеся Бяляцкага.

Штогадовы міжнародны паэтычны фэстываль «Вершы на асфальце» імя Міхася Стральцова з удзелам паэтаў зь Беларусі і замежных краін сёлета адбудзецца 10-12 лютага ў Вільні.

Фэст пройдзе на трох культурных пляцоўках; акрамя паэтычных чытаньняў, адбудуцца абвяшчэньне ляўрэата літаратурнай прэміі Міхася Стральцова, прэзэнтацыі 100 кніг сэрыі «Паэты плянэты» і 10 новых беларускіх паэтычных зборнікаў, піша Reform.by.

Праграма фэстывалю:

Першы дзень, 10 лютага (пятніца)

Літоўскі Дом пісьменніка (K. Sirvydo g., 6)

  • 18:30. Адкрыцьцё фэстывалю.
  • Цырымонія абвяшчэньня ляўрэата літаратурнай прэміі Міхася Стральцова.
  • Міжнародныя паэтычныя чытаньні (Беларусь, Літва, Нарвэгія, Польшча, Швэцыя).
  • Выступ гурту «Беларускі цуд».

Другі дзень, 11 лютага (субота)

Бар-клуб Paviljonas (Pylimo g., 21)

  • 13:00–13:45. Круглы стол — прэзэнтацыя праекту аўдыякніг «Кнігі бязь літар». Мадэруе Яраслаў Іванюк, Fundacja Kamunikat.org.
  • 13:50–15:30. Юбілейная імпрэза сэрыі «Паэты плянэты» з нагоды 100-га выпуску і прэзэнтацыя навінак (2020–2023). Сусьветна вядомых аўтараў ва ўласных перакладах прадставяць Марыя Мартысевіч, Кацярына Маціеўская, Андрэй Хадановіч, Юля Цімафеева, Ганна Янкута. У межах імпрэзы — прэзэнтацыя «Выбранага» Міхася Стральцова.
  • 15:30–16:00. Нобэль для Беларусі. Прэзэнтацыя кнігі «Алесь» пра ляўрэата Нобэлеўскай прэміі міру, праваабаронцы і пісьменьніка Алеся Бяляцкага. Мадэруе Тацяна Нядбай.
  • 16:10–18:00. «Зьявіцца новы»: 10 паэтычных кніг 2022–2023 гадоў (выступы-прэзэнтацыі Альгерда Бахарэвіча («Вершы»), Насты Кудасавай («Побач», «Я працягваю»), Марыі Мартысевіч («Водападзел»), Дзьмітрыя Строцава («Улей»), Віктара Сямашкі («Аўтар мае рацыю заўжды»), Юлі Цімафеевай («Воўчыя ягады», «Менск. Горад, якога мне не стае», «Motherfield»), Ганны Янкута («Канстытуцыя»).
  • 18:10–19:00. Прэзэнтацыя анталёгіі беларускай паэзіі на літоўскай мове «Baltaі — Raudonaі — Baltaі» (мадэрацыя — Марыюс Бурокас, Вітас Дэкшніс).
  • 19:00–22:00. Ноч паэзіі (мадэратар Андрэй Хадановіч; Андранік Антанян, Алесь Аркуш, Альгерд Бахарэвіч, Сабіна Брыло, Анатоль Івашчанка, Наста Кудасава, Марыя Мартысевіч, Ванда Марціньш, Алег Мінкін, Тацьцяна Нядбай, Дзьмітры Плакс, Дзьмітры Строцаў, Андрэй Сьцепанюк, Віктар Сямашка, Сяргей Сыс, Юля Цімафеева.

Трэці дзень, 12 лютага (нядзеля)

Віленскі беларускі музэй імя Луцкевіча, Цэнтар беларускай супольнасьці ў Вільні (Vilniaus gatve, 20)

  • 18:00. Андрэй Хадановіч. Greatest Hits: паэзія, пераклады, музыка.

Арганізатары фэсту

  • Сёлета асноўным арганізатарам фэсту зьяўляецца Міжнародны саюз беларускіх пісьменьнікаў. Партнэрамі і суарганізатарамі фэстывалю выступаюць Літоўскі саюз пісьменьнікаў, Швэдзкі саюз пісьменьнікаў, Нарвэскі саюз пісьменьнікаў, грамадзкая культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!», Віленскі беларускі музэй імя І. Луцкевіча, Цэнтар беларускай супольнасьці ў Вільні, Літоўскі пісьменьніцкі клюб, клюб «Павільёнас».
  • Штогадовы Міжнародны паэтычны фэстываль імя Міхася Стральцова «Вершы на асфальце» запачаткаваны ў 2012 годзе Саюзам беларускіх пісьменьнікаў і Беларускім ПЭН-цэнтрам, зьліквідаванымі ў 2021-м.
  • Фэст звычайна адбываецца ў лютым месяцы, калі нарадзіўся адзін з самых яскравых беларускіх аўтараў ХХ стагодзьдзя Міхась Стральцоў.
  • Першы раз фэстываль быў праведзены да 75-годзьдзя Міхася Стральцова ў 2012 годзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG