У фільме расказваецца гісторыя беларуса, які запісваецца ў Замежны легіён, каб атрымаць пашпарт Францыі.
«Disco Boy» стаў дэбютам у поўнамэтражным кіно для італьянскага рэжысэра Джакама Абруцэзэ, якога раней узнагароджвалі за дакумэнтальныя і кароткамэтражныя фільмы.
Фільм расказвае гісторыю маладога прафэсійнага танцора Аляксея, які вырашае ўцякаць зь Беларусі. Галоўную ролю выконвае нямецкі актор Франц Рагоўскі. Разам з Аляксеем у Францыю едзе яшчэ адзін беларус, Міхаіл.