Ці можна казаць пра нейкую агульную выснову з той вайны? Мне ўдалося зьвязацца па тэлефоне з былым амбасадарам СССР у Аўганістане Юліем Варанцовым, які напрыканцы 1980-х узначальваў у Кабуле савецкае дыпляматычнае прадстаўніцтва. Менавіта Варанцоў рыхтаваў палітычную глебу пад вывад войскаў, вёў перамовы з муджагедамі – шматлікімі партызанскімі фармаваньнямі, якія былі ў апазыцыі да тагачаснага прасавецкага ўраду Наджыбулы. Дамаўляліся, што “душманы” ня стануць страляць у сьпіну адыходзячым “шураві”. Але нават дасьведчаны ў аўганскім закулісьсі Варанцоў лічыць: з вывадам войскаў савецкі ўрад замарудзіў.
(Варанцоў: ) “Савецкія войскі, натуральна, сыходзілі запозьнена, трэба было гэта рабіць раней. Але доўга думалі, як утрымаць пры ўладзе Наджыбулу і яго ўрад, таму ўсё цягнулася. Хоць, натуральна, павінны былі сысьці раней. Але сышлі – і гэта было добра. Наджыбула быццам утрымаўся – але толькі да таго моманту, як пачаліся пераўтварэньні ў Расеі, і мы ад яго адвярнуліся вельмі рэзка. І тады ён упаў: патрапіў да пакістанцаў і быў забіты. Але, яшчэ раз кажу – сышлі, і правільна зрабілі…”
Ад моманту вываду савецкіх войскаў з Аўганістану мінула 16 гадоў. Тэрмін дастатковы, каб вынесьці з той вайны ўрокі ня толькі на сёньня…
Трэба сказаць, што статус вэтэранаў-“аўганцаў” у грамадзтве досыць дзіўны. Пра іх стараюцца асабліва ня ўзгадваць, хоць многія з так званых “інтэрнацыяналістаў” імкнуцца зьняць дывідэнды ў палітыцы, бізнэсе, нават ва ўладзе.
Фармальна дзяржава падтрымлівае іх: двойчы на год ладзяцца розныя імпрэзы, прымеркаваныя да чарговых угодкаў уводу і вываду абмежаванага кантынгенту. Праўда, у матэрыяльным сэнсе параўноўваць аўганцаў з вэтэранамі Айчыннай вайны не выпадае – аўганцы пазбаўленыя практычна ўсіх ільготаў, а сем’і забітых штомесяц атрымліваюць даплату ў памеры 57 тысячаў рублёў.
Між тым, “воіны-інтэрнацыяналісты” займаюць належнае месца ў сучаснай ідэалёгіі. На іхным прыкладзе выхоўваюць моладзь – прынамсі, гэта найбліжэйшы ў часе беларускі ўдзел у ваеннай кампаніі. І знаходзіцца нямала ахвотных “паўтарыць іхны подзьвіг” – як звыкла кажуць штатныя прапагандысты. На тле палітыкі беларускага кіраўніцтва, якое дэманстратыўна сябруе з аўтарытарнымі рэжымамі, пастаўляе зброю ў праблемныя рэгіёны, рэгулярна ладзіць маштабныя вучэньні, ваяўнічасьць часткі моладзі набліжаецца да часоў, калі людзі пісалі заявы з просьбай накіраваць іх у Аўганістан.
Супрацоўнік Менскага гарнізоннага ваеннага суду Ігар Лайпека пацьвярджае: усё часьцей даводзіцца разглядаць скаргі камісаваных за непрыдатнасьць прызыўнікоў – яны самі ірвуцца ў армію...
(Лайпека: ) “Нядаўна прыйшла скарга ад грамадзяніна, якога прызналі непрыдатным да службы, і ён, у сваю чаргу, аспрэчвае, што яго няправільна прызналі, бо ён хоча служыць у войску. Маўляў, прызыўная камісія прыняла няправільнае рашэньне, таму прашу вас разабрацца і мяне прызваць”.
Калі гераізацыя аўганскай вайны стала нормай, то пра трагічныя яе памылкі і ўрокі ў Беларусі кажуць рэдка, напаўголаса. Бо арыентуюцца на састарэлую савецкую палітычную кан’юнктуру. Між тым, калі я прама запытаўся ў былога амбасадара СССР у Аўганістане Юлія Варанцова, ці была тая вайна бессэнсоўнай і памылковай, дык у адказ пачуў:
(Варанцоў: ) “Памылковая вайна? Так, гэта безумоўна, уводзіць войскі ў Аўганістан было непатрэбна. Бессэнсоўная?.. Ды можна сказаць і так: бессэнсоўная, натуральна. Дарэмная…”