Аб’ём перавозак грузаў у студзені – кастрычніку 2025 году зьнізіўся на 3,1%, паведаміў Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі.
Раней грузаабарот таксама памяншаўся: у 2019 годзе на 5,8%, у 2020-м — на 5,9%, у 2021-м — на 3,6%, у 2022-м — на 25,4%, у 2023-м — на 17,7%.
Раней аналітыкі Эўразійскага банку разьвіцьця патлумачылі значнае скарачэньне грузаабароту ў Беларусі «парушэньнем транспартна-лягістычных ланцужкоў, закрыцьцём паўднёвай часткі паветранай прасторы Расеі, спыненьнем перавозак у зносінах з Украінай».
Паводле «Белстату», за тры кварталы спад у апрацоўчай прамысловасьці ў параўнаньні з трыма кварталамі мінулага году склаў 3%.
Нарастаюць запасы на складах. Калі на 1 кастрычніка летась на складах захоўвалася 61,7% месячнага аб’ёму вытворчасьці прадукцыі, то сёлета — 80,1%, а на складах прадпрыемстваў Менску — 119,1%. Гэта значна перавышае прынятыя ў галіне нарматывы.
Больш стратных прадпрыемстваў. Калі ў студзені – жніўні 2024 году іх было 409, то за такі ж пэрыяд сёлета — 489. Праўда, сума стратаў на кожнае прадпрыемства зьнізілася. Годам раней кожнае прадпрыемства было вінаватае 6,7 мільёна рублёў, сёлета — 4,4 мільёна.
Форум