«Калі ўзяць наш Інстытут стандартызацыі, то ён разьвіваецца ў двух вельмі важных кірунках — гэта распрацоўка машыначытэльных лічбавых стандартаў. Тады стандарт можна будзе заладаваць у пэўныя праграмы», — сказала Алена Маргунова ў этэры тэлеканалу СТВ.
Другім кірункам, паводле яе, можа быць працэдура ацэнкі адпаведнасьці прадукцыі і паслуг.
«Гэта лічбавая заяўка на атрыманьне сэртыфікату і яе апрацоўка. Тут штучны інтэлект будзе залучаны як памочнік для таго, каб гэты працэс зрабіць прасьцейшым, больш празрыстым і хуткім», — адзначыла кіраўніца Дзяржаўнага камітэту стандартызацыі.
Раней тэхналёгіі штучнага інтэлекту пачалі выкарыстоўваць на газавых прадпрыемствах у рэгіёнах, а ў кастрычніку Нацыянальнае кадастравае агенцтва паведаміла аб запуску ў эксплюатацыю заснаванага на тэхналёгіях штучнага інтэлекту сэрвісу аўтаматычнай ацэнкі рынкавага кошту кватэраў у Менску.
Форум