Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Урад Бэльгіі ўзначаліць прыхільнік большай незалежнасьці Фляндрыі


Барт Дэ Вэвэр
Барт Дэ Вэвэр

Пасьля амаль васьмімесячных перамоваў у Бэльгіі ўдалося сфармаваць кіроўную кааліцыю. У Бэльгіі гэта доўгі працэс, паколькі большасьць партый прадстаўляюць асобна франкамоўную Валёнію ці нідэрляндзкамоўную Фляндрыю.

Кааліцыю ўпершыню ўзначаліць правая партыя N-VA. Прэм’ер-міністрам новага правацэнтрысцкага ўрада стане Барт Дэ Вэвэр, лідэр N-VA. 54-гадовы палітык да гэтага займаў пасаду мэра партовага горада Антвэрпэн.

Нягледзячы на тое, што ўрад фармуе правая N-VA, партыі цэнтрысцкага кшталту будуць захоўваць большасьць у кааліцыі. N-VA сфармуе кааліцыю разам зь лібэральнай партыяй MR, хрысьціянскімі дэмакратамі абодвух рэгіёнаў і флямандзкімі сацыял-дэмакратамі.

N-VA выступае за большую незалежнасьць Фляндрыі, галяндзкамоўнай часткі Бэльгіі, і настойвае на тым, каб яна і Валёнія, франкамоўная частка, існавалі як канфэдэратыўныя дзяржавы.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG