Выступаючы ў звароце 22 сьнежня, Алі Хамэнэі сказаў, што сырыйцы, асабліва моладзь краіны, «павінны зь цьвёрдай воляй супрацьстаяць тым, хто распрацаваў і рэалізаваў небясьпеку», перадае Радыё Фарда.
Асад пакінуў краіну позна ўвечары 8 сьнежня пасьля таго, як уключаная ЗША ў сьпіс тэрарыстычных арганізацыя Хаят Тахрыр аш-Шам (HTS) і яе паплечнікі, некаторыя зь якіх зьвязаныя з Турэччынай, перамаглі ўрадавыя сілы ў ходзе імклівага наступу.
Нягледзячы на тое, што прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін даў Асаду палітычны прытулак у Расеі пасьля больш чым пяці дзесяцігодзьдзяў жорсткага кіраваньня ягонай сям'і ў Сырыі, HTS пасьпяшалася стварыць часовы ўрад, а яе лідэр Рыяд аль-Асаад заявіў, што упэўнены, што фракцыі, якія дапамаглі зрынуць Асада, аб’яднаюцца ў адну сілу.
HTS і пераходны ўрад пераконваюць у тым, што правы ўсіх сырыйцаў будуць абароненыя.
Іран падтрымліваў рэжым Асада ў Сырыі напару з Расеяй, таксама ад Тэгерану залежаць ХАМАС і «Хэзбала» — іншыя арганізацыі, прызнаныя тэрарыстычнымі. Іран часта адмаўляе свой актыўны ўдзел у падзеях у Сырыі.
Форум