Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Ізраілю адмаўляе дачыненьне сваёй краіны да падрыву пэйджараў «Хэзбалы»


Прэзыдэнт Ізраілю Іцхак Герцаг
Прэзыдэнт Ізраілю Іцхак Герцаг

Адказнасьць за гэтую атаку на Ізраіль ускладала лібанская ўзброеная групоўка «Хэзбала», прызнаная тэрарыстычнай у ЗША і часткова ў ЭЗ. Пра тое, як ізраільскія спэцслужбы рыхтавалі гэтую апэрацыю, пісалі многія сусьветныя СМІ.

Прэзыдэнт Ізраілю Іцхак Герцаг заявіў, што яго краіна ня мае дачыненьня да апэрацыі з падрывам пэйджараў і іншых прылад сувязі ў Лібане.

«Я адразу адмаўляю якое-кольвечы дачыненьне да той ці іншай апэрацыі», — сказаў Герцаг у інтэрвію Sky News. Паводле прэзыдэнта, Ізраіль ня хоча ўступаць у вайну зь Лібанам. «Але Лібан стаў закладнікам тэрарыстычнай арганізацыі і па сумяшчальніцтве палітычнай партыі „Хэзбала“», — дадаў Герцаг.

Раней на гэтым тыдні ў Лібане адбыліся масавыя выбухі пэйджараў і рацый, якія члены «Хэзбалы» выкарыстоўвалі для апэратыўнай сувязі. Загінулі некалькі дзясяткаў чалавек, каля трох тысяч атрымалі раненьні.

«Хэзбала» ўсклала адказнасьць за тое, што здарылася, на Ізраіль. Суразмоўцы Reuters паведамлялі, што да падрываў прылад датычная ізраільская выведка «Масад». Тэлеканал ABC News са спасылкай на крыніцу ў амэрыканскай выведцы паведамляў, што Ізраіль плянаваў апэрацыю па падрыву пэйджараў групоўкі ў Лібане ня менш як 15 гадоў.

Ізраіль да апошняга часу сваё магчымае дачыненьне да выбухаў прылад «Хэзбалы» не камэнтаваў.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG