Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША пракамэнтаваў візыт Пуціна ў Манголію


Уладзімір Пуцін і Ўхнаагійн Хурэлсух на сустрэчы ва Ўлан-Батары
Уладзімір Пуцін і Ўхнаагійн Хурэлсух на сустрэчы ва Ўлан-Батары

ЗША чакаюць, што Манголія «будзе прытрымлівацца прынцыпаў Статуту ААН, у тым ліку падтрымкі сувэрэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасьці ва ўсім сьвеце».

У Дзяржаўным дэпартамэнце ЗША заклікалі, каб ніводняа краіна ў сьвеце не давала плятформу прэзыдэнту Расеі Ўладзіміру Пуціну для прасоўваньня яго агрэсіі супраць Украіны.

Пра гэта заявіў прэс-сакратар Дзярждэпартамэнту Мэт’ю Мілер, адказваючы на пытаньне пра візыт Пуціна ў Манголію. Пра гэта піша «Голас Амэрыкі».

Пры гэтым ён падкрэсьліў, што разумее «цяжкую сытуацыю, у якой апынулася Манголія», суседзямі якой зьяўляюцца Расея і Кітай.

«Перш за ўсё, мы лічым, што ніводная краіна не павінна даваць Пуціну пляцоўку для прасоўваньня агрэсіўнай вайны супраць Украіны, і мы спадзяёмся, што Манголія будзе выконваць свае абавязаньні ў адпаведнасьці з прынцыпамі Статуту ААН, уключна з пытаньнямі сувэрэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасьці, — сказаў Мілер.

Пры гэтым Мілер адзначыў, што разумее пазыцыю Манголіі, якая знаходзіцца „паміж двума значна большымі суседзямі“, але яшчэ раз падкрэсьліў важнасьць працягваць падтрымліваць вяршэнства права ва ўсім сьвеце.

Абвешчаны ў міжнародны вышук кіраўнік Расеі Ўладзімір Пуцін, нягледзячы на заклікі міжнароднай супольнасьці да Манголіі арыштаваць яго, пачаў візыт ва Ўлан-Батар. Гэта адбылося ў дзень новага масаванага авіяўдару Расеі па гарадах Украіны, у выніку якога ў Палтаве загінулі звыш 50 чалавек, больш за 200 атрымалі раненьні.

Афіцыйныя асобы Манголіі раскінулі для яго чырвоную дарожку і арганізавалі ганаровую варту, у той час як прэзыдэнт Манголіі Ўхнаагійн Хурэлсух суправаджаў Пуціна ў Палац ураду, дзе абодва палітыкі аддалі даніну павагі статуі Чынгісхана, перш чым пайсьці ўнутр для закрытых сустрэч.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG