Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польшча хоча падоўжыць дзеяньне рэжыму буфэрнай зоны на мяжы зь Беларусьсю


Плот на польска-беларускай мяжы
Плот на польска-беларускай мяжы

Польскія ўлады адзначаюць падзеньне напружаньня на мяжы, але не зьбіраюцца скасоўваць забароны і абмежаваньні.

Польшча падоўжыць дзеяньне буфэрнай зоны ля мяжы зь Беларусьсю. Хутчэй за ўсё, такое рашэньне будзе прынятае з 13 верасьня. Аб гэтым у этэры TVN24 заявіў міністар унутраных спраў і адміністрацыі Томаш Семоняк, заўважыў Reform.

Паводле яго, сытуацыя на мяжы зь Беларусьсю застаецца больш спакойнай, чым у пачатку году. Семоняк адзначыў, што гэта наступствы розных захадаў і абставінаў і можна абмяркоўваць, наколькі рашэньні польскага боку эфэктыўныя.

«Гэта ўвядзеньне буфэрнай зоны ў чэрвені, цяпер мы вядзём кансультацыі аб падаўжэньні дзеяньня гэтага распараджэньня, і, пэўна, з 13 верасьня яно будзе працягваць дзейнічаць», — сказаў ён.

Міністар адзначыў, што зона перашкаджае перавозьнікам мігрантаў. Акрамя таго, на мяжы зьявіліся адмысловыя аддзелы паліцыі. Семоняк таксама нагадаў, што ўжо ідзе ўмацаваньне загароды, што павінна выключыць магчымасьць расьцісканьня прутоў.

Міністар не выключае, што карысьць маглі прынесьці дыпляматычныя намаганьні прэзыдэнта Дуды, які падымаў пытаньне мяжы на перамовах з Кітаем. Семоняк таксама адзначыў, што зьніжэньне напружанасьці на мяжы можа быць зьвязанае і з воляй Лукашэнкі, які аддае загады службам, якія ўплываюць на сытуацыю на мяжы.

Буфэрная зона ўздоўж мяжы зь Беларусьсю дзейнічае ў раёне Белавескай пушчы. Яна мае шырыню ад некалькіх соцень мэтраў да пары кілямэтраў.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG