Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прарасейскі актывіст Агафонаў выйшаў на волю


Арцём Агафонаў
Арцём Агафонаў

Аб гэтым паведаміў партал «Люстэрка» са спасылкай на тэлеграм-канал Агафонава.

«Я ў парадку. Жывы, здаровы і ў нядрэнным настроі, наколькі гэта ў маёй сытуацыі ўвогульле магчыма. Падрабязнасьці пазьней, зараз хочацца адаспацца», — напісаў ён.

Пра тое, што сілавікі затрымалі актывіста, 29 жніўня паведаміла віцебская прарасейская актывістка Эльвіра Мірсалімава. Паводле яе, Агафонава затрымалі «па даносе змагара, заўкраінца-русафоба».

У чэрвені Агафонаў напісаў артыкул, дзе заявіў пра перасьлед прарасейскіх актывістаў у Беларусі. Ён абурыўся судом над былым дэпутатам Вярхоўнага Савету СССР, сталіністам Мікалаем Петрушэнкам, якога адправілі на дзесяць сутак арышту за рэпосты. У зьняволеньні ў Петрушэнкі адкрылася прабадная язва.

Акрамя таго, сёлета і сама Мірсалімава адсядзела двое сутак у ізалятары часовага ўтрыманьня з-за перадруку поста загінулага ў Санкт-Пецярбургу расейскага прапагандыста Уладлена Татарскага.

Да гэтага, у лютым, прайшло некалькі судоў над актывісткай. Першы — паводле артыкулу аб масавых мерапрыемствах, другі — па адміністрацыйных артыкулах аб парушэньні заканадаўства аб масавых мерапрыемствах і прапагандзе нацысцкай сымболікі.

Паводле інфармацыі Арцёма Агафонава, таксама за «распаўсюджваньне экстрэмісцкіх матэрыялаў» чакае суду яшчэ адзін віцебскі прарасейскі актывіст Аляксандр Андрэйкаў.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG