Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МНС Беларусі закупляе тактыка-штурмавыя бронекамізэлькі для ваенных дзеяньняў


Архіўнае ілюстрацыйнае фота. Супрацоўнікі МНС Беларусі
Архіўнае ілюстрацыйнае фота. Супрацоўнікі МНС Беларусі

У сярэдзіне жніўня Рэспубліканскі цэнтар тылавога забесьпячэньня Міністэрства па надзвычайных сытуацыях апублікаваў запыт для вызначэньня кошту набыцьця спэцыялізаваных тактыка-штурмавых бронекамізэлек, заўважыў рэсурс «МотолькоПомоги».

27 жніўня на сайце «Беларускай унівэрсальнай таварнай біржы» зьявілася інфармацыя аб працэдуры закупу.

Згодна зь ёй, МНС Беларусі зьбіраецца закупіць 168 модульных тактыка-штурмавых бронекамізэлек. Закуп праводзіцца за кошт бюджэтных сродкаў і сродкаў дзяржаўных пазабюджэтных фондаў, гранічны кошт закупу — 596 876 беларускіх рублёў. Указаныя тэрміны пастаўкі бронекамізэлек — 14.10.2024 — 20.12.2024.

У запыце сказана, што бронекамізэлькі для МНС павінны мець кляс абароны не ніжэй Бр5 — гэта адзін з самых высокіх узроўняў абароны сярод бронекамізэлек. Ён здольны абараніць чалавека ад стрэлаў з аўтамата Калашнікава і вінтоўкі СДВ, вышэйшы кляс абароны — толькі Бр6, які абараняе яшчэ і ад стрэлаў з буйнакалібэрнай снайпэрскай вінтоўкі ОСВ-96.

У дадатковых дакумэнтах прыводзіцца выява неабходнай бронекамізэлькі і паведамляецца, што яна таксама павінна мець шлейку для перацягваньня пацярпелага.

У лютым 2022 году ў Беларусі казалі пра пляны сфармаваць у МНС рэзэрву асабовага складу, каб дзейнічаць разам з супрацоўнікамі МУС у мірны час, а ў выпадку ваеннай пагрозы — разам з вайскоўцамі Ўзброеных сіл Беларусі. Выглядае, менавіта ў адпаведнасьці з гэтымі агучанымі раней плянамі МНС і закупляе бронекамізэлькі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG