19 жніўня ў Менскім гарадзкім судзе будуць разглядаць чарговую крымінальную справу супраць кіраўніка Беларускага аб’яднаньня сілавікоў ByPol Аляксандра Азарава, паведаміў праваабарончы цэнтар «Вясна».
Гэтым разам Азарава абвінавачваюць паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу:
- ч.3 арт 289 КК (акт тэрарызму),
- ч. 4 арт. 309 КК (наўмыснае прывядзеньне ў непрыдатнасьць транспартнага сродку),
- ч. 1 арт. 356 КК (здрада дзяржаве).
Трэба адзначыць, што ч. 3 арт. 289 прадугледжвае пакараньне ажно да сьмяротнага.
У лютым 2024 году Аляксандра Азарава завочна асудзілі на 25 гадоў калёніі і штраф у 10 тыс. базавых велічыняў па «справе BYPOL».
Форум