Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хроніка перасьледу 19 чэрвеня: у Баранавічах затрымалі школьнага настаўніка, у Менску судзяць сястру палітвязьня


Міліцыянт. Ілюстрацыйнае фота
Міліцыянт. Ілюстрацыйнае фота

Палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.

Затрыманьне ў Баранавічах

У Баранавічах затрымалі 53-гадовага школьнага настаўніка Ігара Ільюкевіча. Ён працуе ў СШ № 1, паведамляюць праваабаронцы.

На відэа, запсіаным сілавікамі, ён «прызнаецца» ў тым, што пакідаў абразьлівыя камэнтары пра міліцыянтаў і Лукашэнку.

У Менску судзяць Алену Церашкову, сківічна-тварнага хірурга

У судзе Цэнтральнага раёну Менска 19 чэрвеня пачынаецца разгляд крымінальнай справы пісьменьніцы і хірургіні, двухразовай чэмпіёнкі Беларусі ў тэквандо Алены Церашковай. Жанчыну абвінавачваюць ва ўдзеле ў акцыі пратэсту ў 2020 годзе (ч. 1 арт 342 КК), паведамляюць праваабронцы.

Справу разглядае судзьдзя Юльляна Шчэрба.

Інфармацыя пра затрыманьне Церашковай зьявілася 20 траўня. У мінулыя гады яе неаднаразова затрымлівалі і каралі адміністрацыйнымі штрафамі.

Вядома, што Алена — маці чацьвярых дзяцей, сястра актывіста і палітвязьня Максіма Вінярскага, асуджанага на 5 гадоў пазбаўленьня волі.

Затрыманьні на лідзкім мэталатканым заводзе HAVER

Праўладны тэлеграм-канал апублікаваў відэа пра дзевяць затрыманьняў на лідзкім металатканым заводзе HAVER BY.

Паводле інфармацыі «Медыязоны», гаворка ідзе пра Ганну Мурашку, Яўгена Ашурка, Арцёма Струкава, Вадзіма Кахновіча, Арцёма Шчабэта, Сяргея Шарапава і Міхаіла Кухарчыка. Імёны яшчэ двух затрыманых невядомыя.

На камэру яны кажуць, што былі падпісаныя ці рабілі рэпосты з «экстрэмісцкіх» суполак. Па якіх артыкулах іх абвінавачваюць, не ўдакладняецца.

Сяргей Шарапаў у міліцэйскім відэа сказаў, што зьяўляецца афіцэрам запасу. Яўген Ашурак згадвае пра сумеснае з калегамі фота, якое выстаўлена ў сацсетках. Што на ім намалявана – ён не распавядае.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG