За хабар затрыманыя 23 службовыя асобы прадпрыемстваў будаўнічага і аграпрамысловага сэктару эканомікі, паведамілі ў Міністэрстве ўнутраных спраў Беларусі.
Паводле ведамства, карупцыйную схему выявілі супрацоўнікі ўпраўленьня барацьбы з эканамічнымі злачынствамі ГУУС Менгарвыканкаму.
У паказаным МУС відэароліку адзін з затрыманых на камэру кажа, што працаваў галоўным энэргетыкам аднаго з унітарных прадпрыемстваў краіны і ў пэрыяд з кастрычніка 2023-га па студзень 2024 году нібыта атрымаў хабар у памеры каля 800 рублёў.
Другі затрыманы (як сьцьвярджаецца, заснавальнік адной з арганізацый) паведаміў, што «ў працэсе працы некаторыя контрагенты, кліенты прасілі бонусы за супрацоўніцтва ў грашовым вымярэньні» і ён даваў ім сумы грошай, якія называлі.
Падрабязнасьці справы МУС паабяцала расказаць пазьней у эфіры дзяржаўнай тэлевізіі.
Форум