Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускага рэжысэра Гнёта пакінулі пад вартай да вынясеньня рашэньня суду аб яго экстрадыцыі з Сэрбіі


Адвакаты чакаюць рашэньня цягам месяца.

Пазасудовая калегія ў Бялградзе падчас паседжаньняў 26 сакавіка і 1 красавіка разгледзела справу аб экстрадыцыі 41-гадовага беларускага рэжысэра і журналіста Андрэя Гнёта. Пакуль судзьдзі прымаюць рашэньне, беларус будзе заставацца пад вартай, паведамляе Deutsche Welle.

Паводле інфармацыі выданьня, на слуханьнях з судзьдзёй на папярэднім разборы разглядалі пытаньні, зьвязаныя з экстрадыцыяй Андрэя Гнёта ў Беларусь. Паводле інфармацыі юрыстаў, якія ўдзельнічаюць у працэсе, Андрэй выступіў перад судом і даў усе доказы, якія ён лічыць важнымі.

Цяпер калегія з трох судзьдзяў Высокага суду Бялграду прымае рашэньне аб выкананьні ўмоваў для ягонай экстрадыцыі. Папярэдне адвакаты чакаюць рашэньня цягам месяца. Андрэй Гнёт па-ранейшаму застаецца пад вартай.

Перасьлед Андрэя Гнёта

  • Андрэя Гнёта арыштавалі ўлады Сэрбіі, калі ён прызямліўся ў аэрапорце Бялграду ў кастрычніку 2023 году, на падставе ордэру Інтэрполу, выдадзенага на запыт Беларусі. З таго часу ён у Бялградзе пад вартай.
  • Гнёт ня ведаў, што на яго выпісаны ордэр, у Сэрбію ён прыехаў на працу. Ён жыў у Тайляндзе, куды ўцёк пасьля ўдзелу ў пратэстах пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году.
  • У Беларусі Андрэя Гнёта вінавацяць ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў. Сам Гнёт гэта адмаўляе, лічачы, што рэжым Аляксандра Лукашэнкі перасьледуе яго за палітычную дзейнасьць.
  • У сьнежні 2023 году суд першай інстанцыі ў Сэрбіі ўхваліў дэпартацыю Гнёта ў Беларусь, але 12 сакавіка 2024 году Апэляцыйны суд у Бялградзе адмяніў рашэньне і адправіў справу на перагляд.
  • У канцы лютага Інтэрпол заблякаваў зьвесткі Гнёта, пачаўшы праверку падставаў, паводле якіх беларускія ўлады абвясьцілі яго ў вышук.
  • Сябры Гнёта адкрылі збор для аплаты паслуг адвакатаў. Справай рэжысэра займаюцца чатыры абаронцы, іх праца працягваецца ўжо пяты месяц.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG