Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Швэдзкія СМІ апублікавалі выцек інфармацыі пра ляўрэатаў Нобэлеўскай прэміі ў хіміі, гэта вельмі рэдкі выпадак


Мэдаль Нобэлеўскай прэміі. Ілюстарцыйнае фота
Мэдаль Нобэлеўскай прэміі. Ілюстарцыйнае фота

Швэдзкія СМІ ў сераду апублікавалі імёны сёлетніх ляўрэатаў Нобэлеўскай прэміі ў хіміі, якія, як яны паведамлялі, нібыта сталі вядомыя за некалькі гадзін да абвяшчэньня ляўрэатаў.

Ляўрэатамі нобэлеўскай прэміі ў хіміі сталі Мунгі Баўэндзі з Масачусэцкага тэхналягічнага інстытуту, Луіс Брус з Калюмбійскага ўнівэрсытэту і Аляксей Якімаў, які працуе ў Nanocrystals Technology.

Як паведаміў Ханс Элегрэн, генэральны сакратар Швэдскай каралеўскай акадэміі навук, яны атрымалі прэмію «за адкрыцьцё і сынтэз квантавых пунктаў».

Раней гэтыя прозьвішчы былі пададзеныя ў швэдзкіх СМІ ў выніку інфарамцыйнага выцеку, гэта надзвычай рэдкі выпадак.

Як піша агенцтва AFP, выпадкі выцеку нобэлеўскай інфармацыі рэдкія і розныя акадэміі, якія прысуджаюць прэміі, прыкладаюць усе намаганьні, каб трымаць імёны ляўрэатаў у сакрэце да абвяшчэньня.


Швэдзкая газэта Dagens Nyheter і грамадзкія вяшчальнікі Швэдскай тэлевізіі і радыё за некалькі гадзін да абвяшчэння паведамілі, што атрымалі прэс-рэліз Швэдзкай каралеўскай акадэміі навук, у якім названыя імёны трох амэрыканскіх хімікаў.


«Мы ня можам камэнтаваць гэтага, пакуль не даведаемся, што здарылася, мы павінны разабрацца ў гэтым», — заявіла AFP прэс-сакратарка Акадэміі Ева Нэвэліюс.

СМІ Швэцыі праўдзіва напісалі што, ляўрэатамі сталі Мунгі Баўэндзі з Масачусэцкага тэхналягічнага інстытуту, Луіс Брус з Калюмбійскага ўнівэрсытэту і Аляксей Якімаў, які працуе ў Nanocrystals Technology.

Нобэлеўскі тыдзень працягнецца ўручэньнем прэміі прэміі ў літаратуры ў чацьвер.

Нобэлеўская прэмія міру будзе абвешчаная ў пятніцу 6 верасьня, а прэмія ў эканоміцы — 9 кастрычніка.

Прэміі прадугледжваюць грашовую ўзнагароду ў памеры 11 мільёнаў швэдзкіх крон (1 мільён даляраў ЗША), атрыманых са спадчыны стваральніка прэміі, швэдзкага вынаходніка Альфрэда Нобэля, які памёр у 1896 годзе.

Ляўрэатаў запрашаюць атрымаць узнагароды на цырымоніі 10 сьнежня, у гадавіну сьмерці Нобэля. Прэстыжная прэмія міру ўручаецца ў Осла згодна зь ягоным жаданьнем, а другая цырымонія ўзнагароджаньня праходзіць у Стакгольме.

Зь беларусаў Нобэлеўскую прэмію раней атрымалі пісьменьніца Сьвятлана Алексіевіч (літаратура) і зьняволены праваабаронца Алесь Бяляцкі (прэмія міру).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG