Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праект «Нашы грошы»: Беларусь стала шэрай зонай для паставак падсанкцыйных тавараў


Беларускія і расейскія рублі
Беларускія і расейскія рублі

Афіцыйныя зьвесткі аб замежным гандлі сьведчаць аб тым, што Беларусь «імкнецца адыгрываць ролю шэрай зоны для паставак падсанкцыйных тавараў».

Экспэрты праекту «Нашы грошы» прааналізавалі апошнія зьвесткі і патлумачылі рост экспарту ў Рэспубліцы Беларусь.

«Рост экспарту — цалкам заслуга павелічэньня паставак на рынкі СНД. Няхай Белстат ужо не дае дэталёвай інфармацыі па краінах, няцяжка здагадацца, што гэта ў асноўным пастаўкі ў Расею», — гаворыцца ў камэнтары праекту.

На думку аўтараў праекту, шэрыя схемы ў экспарце магчымыя «толькі да таго часу, пакуль санкцыйныя рэжымы адносна дзьвюх краін не ўніфікаваныя».

«Пацьверджаньнем гэтаму ёсьць тое, што крыніцай росту імпарту тавараў у Беларусь зьяўляюцца краіны па-за СНД».

Наглядна відаць, што дзейныя санкцыі вымусілі Беларусь перафарматаваць замежны гандаль таварамі. Але замест рэальнай дывэрсыфікацыі мы маем справу з чарговымі шэрымі схемамі паставак замежнай прадукцыі на рынак Расеі. Такі падыход наўрад ці можа стаць асновай доўгатэрміновага росту, — рэзюмавалі яны.

Паводле зьвестак Белстату, у студзені–ліпені 2023 году замежнагандлёвы абарот тавараў Беларусі склаў 47 млрд 43 млн 533 тыс. даляраў — на 16,2% больш, чым за аналягічны пэрыяд 2022-га, сьведчаць зьвесткі Нацыянальнага статыстычнага камітэту.

Экспарт склаўся на ўзроўні 22 млрд 452,7 млн даляраў (+11,9%), імпарт — 24 млрд 590 млн 817 тыс. (+22,5%), адмоўнае сальда — 2 млрд 138,1 млн даляраў (летась сальда было станоўчым — 364,8 млн).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG