Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуская школа ў Варшаве ў новым навучальным годзе павялічыцца ўдвая


На занятках у беларускай школе ў Варшаве. Архіўнае фота
На занятках у беларускай школе ў Варшаве. Архіўнае фота

Больш за 100 першаклясьнікаў, 400 заяў з 23 краін і адкрыцьцё некалькі новых філіялаў — такія вынікі набору ў Беларускую школу ў Варшаве, піша Lixtar.media.

Да 15 жніўня быў адкрыты набор у Беларускую школу ў Варшаве на новы навучальны год. Заяўкі прымаліся ня толькі з сталіцы Польшчы, але і зь іншых гарадоў — Беластоку, Гданьску, Кракава, Познані (там будуць суботнія заняткі офлайн). Навучаньне бясплатнае.

Беларуская школа офлайн, як суботняя ў Варшаве, і онлайн, у якой вучацца беларускія дзеці з 15 краін сьвету (Альбанія, Нямеччына, Грузія, ЗША, Італія, Турэччына, Японія і інш.), існуе зь верасьня 2022 году. У ёй праводзяцца дадатковыя да адукацыі краіны пражываньня заняткі (да пяці гадзін на тыдзень) па беларускім комплексе прадметаў: мове і літаратуры, «Чалавек і сьвет», гісторыі, мастацтве Беларусі і інш.

Раней паведамлялася, што з новага навучальнага году заплянавана арганізаваць больш за 20 новых клясаў у розных гарадах Польшчы, адкрыць філіялы Беларускай школы ў Беластоку, Варшаве, Гданьску, Кракаве, Познані ці іншых гарадах, дзе існуе найбольшая канцэнтрацыя нашых суайчыннікаў, якія не па сваёй волі апынуліся ўдалечыні ад радзімы, і набіраецца неабходная колькасьць дзяцей у клясе-камплекце.

Днямі стала вядома, што Беларуская школа ў Варшаве ў новым навучальным годзе павялічыцца ўдвая. Больш за 100 першаклясьнікаў, 400 заяў, 23 краіны і некалькі новых філіялаў — такія вынікі сёлетняга набору ў навучальную установу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG