Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літва прапанавала выкарыстоўваць балтыйскія парты для экспарту ўкраінскага збожжа


У порце Кляйпэды. Літва, архіўнае фота
У порце Кляйпэды. Літва, архіўнае фота

17 ліпеня Масква адмовілася працягваць збожжавую ўгоду і пачала асбтрэльваць украінскія парты на Чорным моры.

Літва прапанавала Эўразьвязу выкарыстоўваць балтыйскія парты ў якасьці альтэрнатыўнага маршруту для экспарту ўкраінскага збожжа пасьля выхаду Расеі з так званай збожжавай угоды, якая гарантавала бясьпечны калідор для вывазу ўкраінскіх сяльгаспрадуктаў з чарнаморскіх партоў.

Пра гэта паведамляе AFP са спасылкай на ліст, дасланы 24 ліпеня ў Эўракамісію.

У лісьце трох літоўскіх міністраў падкрэсьліваецца, што рашэньне Расеі спыніць дзеяньне збожжавай угоды і атакі на порт у Адэсе пагаршаюць і без таго складаную сытуацыю з харчовай бясьпекай у сьвеце. У гэтай сытуацыі парты Балтыйскага мора, празь якія можна штогод перавозіць да 25 мільёнаў тон збожжа, могуць стаць «надзейнай альтэрнатывай» для транзыту ўкраінскай сельгаспрадукцыі.

На мінулым тыдні генэральны дырэктар Клайпедзкага марскога порта Альгіс Латакас заявіў, што галоўны порт Літвы можа пераваліць 10-15 мільёнаў тон збожжа, але лягістыка дастаўкі грузу на ўзьбярэжжа Балтыйскага мора застаецца праблемнай.

Напярэдадні прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі заклікаў адмяніць уведзеныя ў шэрагу краін ЭЗ абмежаваньні на экспартныя перавозкі ўкраінскай сельгаспрадукцыі па сушы пасьля таго, як транспартаваньне воднымі шляхамі аказалася пад пагрозай.

Абмежаваньні былі ўведзены ў траўні ў Баўгарыі, Вугоршчыны, Польшчы, Румыніі і Славакіі, каб абараніць гэтыя рынкі ад напаўненьня больш танным украінскім збожжам. Тэрмін іх дзеяньня заканчваецца ў верасьні.

17 ліпеня Масква адмовілася працягваць збожжавую ўгоду, заключаную год таму паміж Расеяй, Украінай, Турэччынай і ААН, у рамках якой быў створаны бясьпечны марскі калідор для выхаду суднаў з экспартным збожжам і іншымі сельскагаспадарчымі прадуктамі з партоў Украіны.

Крэмль растлумачыў выхад з пагадненьня невыкананьнем патрабаваньняў расейскага боку па вывазе расейскага харчу і ўгнаеньняў. МЗС Расеі заявіў аб адкліканьні гарантый бясьпекі суднаходзтва.

Міністэрства абароны Расеі аб’явіла, што з 20 ліпеня ўсе судны, якія ідуць у акваторыі Чорнага мора ва ўкраінскія парты, будуць разглядацца як патэнцыйныя перавозчыкі грузаў ваеннага прызначэньня.
Выхад Расеі са збожжавай угоды выклікаў рэзкі рост цэн на пшаніцу і кукурузу на сусьветных таварных рынках.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG