Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маск і Цукербэрг пагадзіліся пабіцца ў клетцы


Марк Цукербэрг і Ілан Маск, каляж
Марк Цукербэрг і Ілан Маск, каляж

Уладальнік Twitter, амэрыканскі мільярдэр Ілан Маск і кіраўнік Meta, матчынай кампаніі Фэйсбука і Інстаграма Марк Цукербэрг абмяняліся паведамленьнямі, што гатовыя фізычна пазмагацца адзін з адным.

Пра гэта паведамляе ВВС. Ці сур’ёзная пэрспэктыва іх двубоя — іншае пытаньне, адзначае ВВС.

Два самыя вядомыя ў сьвеце тэхналягічныя мільярдэры — Ілан Маск і Марк Цукербэрг — дамовіліся пазмагацца адзін з адным у традыцыйнай клетцы для баёў зьмяшаных адзінаборстваў.

Маск апублікаваў паведамленьне ў Твітэры, што ён «гатовы да бойкі ў клетцы» з Цукербэргам.

На гэта Цукербэрг, кіраўнік Meta, матчынай кампаніі Фэйсбука і Інстаграма, апублікаваў скрыншот твіта Маска з камэнтаром: «Паведаміце, дзе сустрэнемся».

На пытаньне Цукербэрга Маск даслаў адказ: «Актагон у Вэгасе».

Актагонам (васьмікутнікам) называецца адмысловая абгароджаная арэна, на якой праходзяць баі, якія ладзіць арганізацыя Ultimate Fighting Championship («Абсалютны байцоўскі чэмпіянат»). Яна знаходзіцца ў Лас-Вэгасе, штат Нэвада.

Ілан Маск, якому ў канцы гэтага месяца споўніцца 52 гады, таксама напісаў у Твітэры: «У мяне ў запасе ёсьць выдатны прыём, які я называю „морж“: я проста ляжу на сваім суперніку і нічога не раблю».

Ён таксама напісаў у Твітэры: «Я амаль ніколі не трэніруюся, акрамя таго, што часам падхопліваю сваіх дзяцей і падкідаю іх у паветра».

39-гадовы Цукербэрг ужо даўно займаецца зьмяшанымі адзінаборствамі і нават выйграваў турніры па джыў-джытсу.

Абмен паведамленьнямі паміж Маскам і Цукербэргам стаў вірусным: шматлікія карыстальнікі сацсетак абмяркоўвалі, хто ж зь іх можа перамагчы ў гэтым двубоі, іншыя — публікавалі мэмы, у тым ліку і змадэляваныя плякаты, якія рэклямуюць будучае спаборніцтва.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG