Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Meta скарачае яшчэ 10 тысяч супрацоўнікаў


Карпарацыя Meta Platforms, якая валодае сацсеткамі Facebook, Instagram і мэсэнджэрам Whatsapp, абвясьціла, што рыхтуецца да звальненьня 10 тысяч супрацоўнікаў.

Гэта другая хваля маштабных скарачэньняў у Meta за апошнія паўгода — у лістападзе кампанія звольніла 11 тысячаў супрацоўнікаў.

Пра гэта піша ВВС.

Кіраўнік карпарацыі Марк Цукерберг у адрасаванай супрацоўнікам заяве напісаў, што скарачэньні будуць, як ён выказаўся, «цяжкімі» і зьяўляюцца часткай гадавога пляну кампаніі пад назвай «год эфэктыўнасьці». Таксама кампанія адмовіцца ад найму супрацоўнікаў на 5 тысячаў існуючых вакантных пазіцыяў.

Цукерберг лічыць, што 2022 год, калі выручка Meta сур’ёзна ўпала, быў для кампаніі «цьвярозым і трывожным сыгналам». Сярод фактараў, якія будуць вызначаць далейшы лёс кампаніі, Цукерберг назваў рост адсоткавых ставак па крэдытах, геапалітычную нестабільнасьць у сьвеце і больш жорсткае рэгуляваньне рынку.

«Я думаю, мы павінныя быць гатовыя да таго, што гэтая новая эканамічная рэальнасьць будзе захоўвацца доўгія гады», — заявіў Цукерберг.

Першыя скарачэньні ў тэхнічных падразьдзяленьнях кампаніі пачнуцца ў канцы красавіка, а ў бізнэс-падразьдзяленьнях — у канцы траўня.

Частка звароту Цукерберг прысьвечаная вяртаньню тэхнічных супрацоўнікаў Meta да працы ў офісе. «На раньніх стадыях карʼеры інжынэры ў сярэднім працуюць больш эфэктыўна, калі прыходзяць у офіс прынамсі тры разы на тыдзень», — кажа кіраўнік Meta.

Раней у Meta заявілі, што ў апошнім квартале 2022 года прыбытак кампаніі ўпаў на 4%, хоць за год ён перавысіў 23 мільярды даляраў.

Meta — не адзіная кампанія IT-сектара, якая скарачае колькасьць супрацоўнікаў. Alphabet, кампанія, якая валодае Google, ужо звольніла 12 тысячаў чалавек, а Amazon абвясьціла, што звольніць 18 тысячаў чалавек з прычыны «нявызначанасьці ў эканоміцы».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG