Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Збой у працы касавага абсталяваньня ў Беларусі яшчэ не зьліквідавалі


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Шэраг беларускіх крамаў рызыкуюць не адкрыцца 3 студзеня праз буйны электронны збой.

Работы ў выпраўленьні касавага абсталяваньня працягваюцца. Іх плянуюць завяршыць на працягу 3 студзеня, паведаміла БелТА.

Паведамленьні аб праблеме ў некаторых гандлёвых сетках па ўсёй краіне зьявіліся ў панядзелак 2 студзеня. У Гомельскай вобласьці збоі былі ў 15 з 109 крамаў «Эўраопту», амаль ва ўсім «Востраве чысьціні і смаку», на 36 з больш за сотню заправак «Беларуснафты».

Таксама не працавалі многія крамы сетак «ОМА», «Мацярык», «Спортмайстар».

Праблемы ўзьніклі ў працы пастаўшчыка і апэратара касавых апаратаў «Тусон». Праблема ў тым, што фіскальны рэгістратар не вызначае бягучы час на касе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG