Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зяленскі: NATO павінна нанесьці па Расеі папераджальны ўдар, калі яна паспрабуе ўжыць ядзерную зброю


Уладзімір Зяленскі
Уладзімір Зяленскі

Выступаючы па відэасувязі ў аўстралійскім Інстытуце Лоўі, прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі заявіў, што NATO і ўся міжнародная супольнасьць павінны прадугледзець магчымасьць нанясеньня прэвэнтыўных удараў па Расеі, калі яна паспрабуе ўжыць ядзерную зброю.

«Што павінна зрабіць NATO? Выключаць магчымасьць выкарыстаньня Расеяй ядзернай зброі, — цытуе Зяленскага Бі-Бі-Сі. — Але што важна, я яшчэ раз зьвяртаюся да міжнароднай супольнасьці, як гэта было да 24 лютага: прэвэнтыўныя ўдары, каб яны ведалі, што зь імі будзе, калі ўжывуць. А не наадварот — чакаць ядзерных удараў Расеі, каб потым сказаць — ах ты так, ну дык вось, атрымлівай ад нас!»

Зяленскі падкрэсьліў, што калі Расейская Фэдэрацыя выкарыстае ядзерную зброю, сьвет ніколі не даруе гэтага ні прэзыдэнту РФ, ні самой Расеі.

На заяву прэзыдэнта Ўкраіны адрэагавалі ў Крамлі. Прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітрый Пяскоў сказаў «РИА Новости», што заява Ўладзіміра Зяленскага — «нічога іншага, як заклік да пачатку сусьветнай вайны з непрадказальнымі жахлівымі наступствамі».

Тым часам прэс-сакратар прэзыдэнта Ўкраіны Сяргей Нікіфараў патлумачыў, што Зяленскі не заклікаў да выкарыстаньня ядзернай зброі.

«Прэзыдэнт гаварыў аб пэрыядзе да 24 лютага. Тады трэба было ўжыць прэвэнтыўныя меры, каб не дазволіць Расеі разьвязаць вайну. Нагадаю, што адзіныя меры, пра якія тады гаварылася, былі прэвэнтыўныя санкцыі», — адзначыў Нікіфараў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG