Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былы прэзыдэнт Грузіі зьвярнуўся да Лукашэнкі наконт Абхазіі і Ўкраіны


Міхэіл Саакашвілі і Аляксандар Лукашэнка. Архіўны здымак
Міхэіл Саакашвілі і Аляксандар Лукашэнка. Архіўны здымак

Экс-прэзыдэнт Грузіі Міхэіл Саакашвілі папярэдзіў Аляксандра Лукашэнку адносна наступстваў, якія чакаюць яго ў выпадку прызнаньня Абхазіі і ўварваньня ва Ўкраіну з тэрыторыі Беларусі.

«Цяпер у цябе яшчэ ёсьць шанец вылезьці з сытуацыі, — напісаў Саакашвілі ў сваім акаўнце ў Фэйсбуку. — Калі ты прызнаеш Абхазію і асабліва калі з тваёй тэрыторыі адбудзецца спроба новага ўварваньня ва Ўкраіну — то ты як разумны мужык павінен зразумець, што гэта канец! Я бачыў фоткі Мікалашкі, ён проста прыгажун. Падумай пра тое, што яму патрэбен здаровы і вольны бацька!»

Саакашвілі, які вярнуўся ў Грузію ў 2021 годзе, быў арыштаваны і застаецца пад вартай. Супраць яго вядзецца судовая справа. Былога прэзыдэнта Грузіі ў 2018 годзе двойчы асудзілі завочна на шэсьць гадоў і на тры гады пазбаўленьня волі па артыкуле Крымінальнага кодэксу Грузіі аб «перавышэньні службовых паўнамоцтваў або злоўжываньні службовым становішчам».

У лютым сёлета Саакашвілі заявіў у судзе, што ў гады кіраваньня Грузіяй (2004–2013) ён тайна лятаў у Лёндан і сустракаўся з Аляксандрам Лукашэнкам, каб той не прызнаваў незалежнасьці Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG