Як паведаміў адзін з камандзіраў палка «Азоў» Максім Жорын, абмен палоннымі адбыўся ў сераду ўвечары, частка вайскоўцаў «Азову» ўжо дома.
«Нарэшце мы змаглі вярнуць яшчэ частку абаронцаў Марыюпалю, у тым ліку байцоў палка „Азоў“. Сёньня ўвечары адбыўся абмен, якога мы так доўга чакалі. Усе падрабязнасьці будуць пазьней», — паведаміў ён у Telegram.
Факт абмену палоннымі пацьвердзіў дарадца мэра Марыюпалю Пятро Андрушчанка.
«Добрыя навіны на ноч. Пакуль ідзе абмен, пра ўсё не раскажаш. Але прынамсі вызвалілі з палону кіраўніка патрульнай паліцыі (Марыюпалю. — РС.) Міхаіла Вяршыніна. Гераічны гарнізон Марыюупалю павольна вяртаецца дадому», — напісаў Андрушчанка ў Telegram.
Ён таксама апублікаваў фота зь некалькімі вызваленымі ўкраінцамі.
Дакладная колькасьць вызваленых палонных пакуль невядомая.