Пра гэта паведаміў Офіс Сьвятланы Ціханоўскай са спасылкай на МУС Польшчы.
З 1 жніўня чакаецца пачатак выдачы гуманітарных візаў у Варшаве для беларусаў, якія прыбылі з Украіны бязь візаў, зь верасьня — у Беластоку, Любліне і Познані. На сустрэчы каманды Ціханоўскай з МУС Польшчы абмяркоўвалі таксама праблемы з запісам на візы ў Беларусі.
Перад гэтым, пасьля аднаго з апошніх візытаў Сьвятланы Ціханоўскай, прадстаўнікоў яе Офісу і Нацыянальнага антыкрызіснага кіраўніцтва, пры МУС краіны стварылі спэцыяльную працоўную групу. Па выніках яе працы распрацавалі і ўнесьлі папраўкі ў заканадаўства Польшчы, якія прадугледжваюць выдачу беларусам дазволаў на жыхарства з гуманітарных прычынаў, а таксама выдачу гуманітарных візаў непасрэдна на тэрыторыі краіны беларусам, вымушаных перамясьціцца ў Польшчу з Украіны праз вайну.