Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Турэччына абяцала не пярэчыць далучэньню Фінляндыі і Швэцыі да NATO


Гэнэральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг
Гэнэральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг

Фінляндыя, Швэцыя і Турэччына абвясьцілі, што разьвязалі ўсе супярэчнасьці, зьвязаны з далучэньнем двух паўночных краін да NATO.

Дамова была дасягнутая на сустрэчы кіраўнікоў трох краін у Мадрыдзе 28 чэрвеня перад самітам NATO.

«Па выніках нашай сустрэчы нашы міністры замежных спраў падпісалі трохбаковы мэмарандум, які пацьвярджае, што Турэччына на саміце ў Мадрыдзе на гэтым тыдні падтрымае запрашэньне Фінляндыі і Швэцыі стаць чальцамі NATO», — гаворыцца ў паведамленьні канцылярыі прэзыдэнта Фінляндыі.

Раней Турэччына сьцьвярджала, што Швэцыя і Фінляндыя даюць прытулак асобам, якія, на яе думку, зьвязаныя з групамі, якія Анкара лічыць тэрарыстычнымі, а менавіта баевікам Рабочай партыі Курдыстана і пасьлядоўнікам Фэтхулы Гюлена, якога Анкара абвінавачвае ў арганізацыі спробы дзяржаўнага перавароту ў 2016 годзе.

Фінляндыя пасьля Другой сусьветнай вайны, а Швэцыя ўжо некалькі стагодзьдзяў былі нэўтральныя. Але цяпер абедзьве краіны хочуць далучыцца да NATO, асьцерагаючыся, што Расея можа ўварвацца на іх тэрыторыю, як гэта было ва Ўкраіне 24 лютага.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG