Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фінляндыя адмовілася ад экстрадыцыі ў Турэччыну людзей, якіх патрабуе выдаць Анкара


Сьцягі Фінляндыі, NATO і Швэцыі
Сьцягі Фінляндыі, NATO і Швэцыі

Праз тое, што ў Швэцыі і Фінляндыі жыве шмат уцекачоў, якіх турэцкія ўлады перасьледуюць у палітычна матываваных справах, Турэчччына адмаўляецца ўхваляць заяўкі дзьвюх паўночных краін на ўступленьне ў NATO.

Міністэрства юстыцыі Фінляндыі адхіліла запыты на экстрадыцыю людзей, якія, як мяркуецца, зьяўляюцца членамі тэрарыстычнай арганізацыі па меркаваньні турэцкіх уладаў, інфармуе фінскае выданьне Yle.

«Фінляндыя адмовілася выдаваць Турэччыне людзей, якія, паводле афіцыйнай Анкары, зьвязаныя з рухам Гюлена або Курдзкай Рабочай партыяй, якую там лічаць тэрарыстычнай», — гаворыцца ў заяве.

Гэта запыты аб экстрадыцыі, якія Турэччына падала Фінляндыі ў 2019-2022 гадах. Да пачатку чэрвеня сёлета Фінляндыя атрымала дзесяць запытаў на экстрадыцыю ад Турэччыны, толькі двух чалавек у выніку выдалі, якія, як вырашылі ў Хэльсінкі, падазраваліся ў іншых злачынствах.

Сярод іншага Турэччына патрабуе выдачы з Фінляндыі чалавека, асуджанага за падпал турэцкай амбасады ў Хэльсінкі.

Фінляндыя і Швэцыя афіцыйна падалі заяўкі на ўступленьне ў NATO 18 траўня, каб умацаваць сваю бясьпеку на фоне ўварваньня Расеі ва Ўкраіну. Каб далучыцца, усе 30 членаў NATO павінны ўхваліць пашырэньне.

Аднак на сустрэчы амбасадараў NATO Турэччына заблякавала працэс апрацоўкі гэтых заяў, патлумачыўшы сваю пазыцыю тым, што ўрады дзьвюх паўночных краін аказваюць нефармальную падтрымку курдзкім арганізацыям у Турэччыне, якія тая лічыць тэрарыстычнымі. У той жа час Анкара заяўляе, што ня супраць уступленьня Швэцыі і Фінляндыі ў NATO.

Раней Швэцыя і Фінляндыя надалі прытулак шэрагу ўцекачоў з Турэччыны, расцаніўшы, што турэцкія ўлады перасьледуюць іх па палітычных матывах. Перадусім гэта этнічныя курды.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG