«Расейскія чыгункі» прыпынілі пастаўкі шэрагу грузаў у Польшчу празь Беларусь, паведамляе агенцтва «Інтэрфакс» са спасылкай на кампанію.
Абмежаваньні дзейнічаюць з 23 чэрвеня і да адмены.
У «Расейскіх чыгунках» адзначылі, што аб поўным спыненьні перавозак у зносінах з Польшчай не ідзе.
Прычыны такога рашэньня не тлумачацца.