- мукі (грачанай, пшанічнай)
- асобных відаў круп (грачанай, рысавай, маннай, аўсянай, аўсяных шматкоў, проса)
- цукру
- солі
- макаронных вырабаў
- алею расьліннага
- кансэрваў мясных, малочных і рыбных (за выключэньнем кансэрваў для дзіцячага харчаваньня) — да 3 бляшанак
Абмежаваньне не распаўсюджваецца на тавары, набытыя ў крамах бязмытнага гандлю, разьмешчаных у пунктах пропуску празь дзяржаўную мяжу Беларусі. Пры гэтым прадугледжаная магчымасьць вывазу такіх тавараў без абмежаваньняў у выпадках, вызначаных аблвыканкамамі.
Пастанова, як сьцьвярджае ўрад, прынятая ў мэтах абароны ўнутранага рынку ў сувязі з павышаным попытам у прыгранічных раёнах на бакалейныя тавары, якія фізычныя асобы набываюць камэрцыйнымі партыямі для вывазу за межы Рэспублікі Беларусь. Урад мае на ўвазе краіны Эўразьвязу, бо Расея, як і Беларусь, — часткі Эўразійскай эканамічнай супольнасьці, дзе абмежаваньні ня дзейнічаюць, а з Украінай мяжа замкнёная.