Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аб’яднаны пераходны кабінэт узнагародзіў Лявона Вольскага мэдалём Францішка Скарыны


Сьвятлана Ціханоўская і Лявон Вольскі
Сьвятлана Ціханоўская і Лявон Вольскі

Уручэньне правяла кіраўніца кабінэту Сьвятлана Ціханоўская.

Мэдаль Францішка Скарыны прысуджаецца за ўнёсак у разьвіцьцё беларускай навукі, адукацыі і культуры. У выпадку зь Лявонам Вольскім — гэта прызнаньне шматгадовай працы, якая зрабіла яго творчасьць неад’емнай часткай музычнага жыцьця Беларусі, адзначае Ціханоўская ў сваім канале.

Беларуская палітыкіня падзякавала музыку за ўплыў на фармаваньне беларускай тоеснасьці і самасьвядомасьці.

«Для мяне імя Лявона Вольскага — сынонім беларускай рок-музыкі. На альбомах вашай творчасьці вырасьлі ўжо цэлыя пакаленьні. Пры гэтым актуальнасьць гэтай музыкі ня толькі захоўваецца — яна нават расьце з гадамі. Я радая, што мы можам уручыць вам гэты мэдаль тут, у дарагой вашаму сэрцу мультыкультурнай Вільні. Хаця, вядома, з большай радасьцю я ўручыла б вам яго ў Менску. Але і гэта аднойчы будзе, я ўпэўненая. Дзякуй вам за тое, што ўсё жыцьцё вы набліжаеце момант, калі Беларусь зноў стане насамрэч беларускай».

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG