Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларус Віталь Алексяёнак перамог у міжнародным конкурсе дырыгентаў імя Тасканіні


Віталь Алексяёнак
Віталь Алексяёнак

Конкурс імя славутага італьянскага кампазытара прайшоў у ягоным родным горадзе Парма.

Віталь Алексяёнак заняў першае месца і атрымаў Прыз глядацкіх сымпатый, паведамляе афіцыйны сайт конкурсу. Другім стаў украінец Аляксандар Янкевіч, які цяпер працуе ў Швэцыі, а трэцяе месца дасталося Фэліксу Горнбахнэру з Аўстрыі.

Сёлета міжнародны конкурс Артура Тасканіні праходзіў у адзінаццаты раз. Сёлета ўпершыню спаборнічалі маладыя дырыгенты, якія прадставілі сваю працу ў італьянскай опэры.

У журы ўваходзілі кіраўнікі і мастацкія кіраўнікі некаторых з найбольш вядомых тэатраў сьвету, спэцыялісты ў італьянскай опэры.

Віталь Алексяёнак зь Вялейкі, цяпер працуе галоўным дырыгентам аркестру Мюнхэнскага ўнівэрсытэту. У жніўні і верасьні ён браў удзел у мірных пратэстах супраць кіраваньня Лукашэнкі, а затым напісаў аб гэтым кнігу на нямецкай мове, назва якой перакладаецца на беларускую як «Белыя дні Менску».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG