Міжнародная арганізацыя па міграцыі і Агенцтва ААН у справах уцекачоў заклікалі ўрады адпаведных краін кіравацца ў першую чаргу правамі чалавека і міжнародным правам, калі яны спрабуюць спыніць незаконны ўезд людзей у ЭЗ.
«Заклікаем неадкладна забясьпечыць доступ да тых, каго закранула гэтая сытуацыя, каб аказаць ім жыцьцёва неабходную мэдыцынскую дапамогу, забясьпечыць іх харчамі, вадой і дахам, асабліва ўлічваючы надыходзячую зіму», — гаворыцца ў заяве двух агенцтваў.
У апошнія месяцы Польшча і Літва прынялі нетыпова вялікую колькасьць мігрантаў і ўцекачоў зь Беларусі. Яны абвінавачваюць улады Беларусі ў спробе дэстабілізаваць сытуацыю ў Эўразьвязе.
Агенцтвы ААН таксама заклікалі правесьці расьсьледаваньне па факце чатырох сьмерцяў.