Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тысячы людзей эвакуавалі на востраве Пальма праз вывяржэньне вулькана


Вывяржэньне вулькана Кумбрэ-В’еха, 19 верасьня 2021
Вывяржэньне вулькана Кумбрэ-В’еха, 19 верасьня 2021

На канарскім востраве Пальма ў Атлянтычным акіяне з прычыны вывяржэньня вулькана Кумбрэ Віеха эвакуавалі каля пяці тысяч чалавек, у тым ліку паўтысячы турыстаў.

На здымках з паветра відаць, як са схілаў вулькана сыходзіць лява. Пашкоджана некалькі дамоў.

На востраў прыбыў кіраўнік ураду Гішпаніі Пэдра Санчэс. Паводле яго, улады імкнуцца не дапусьціць узьнікненьня буйных пажараў. Дапамогу аказваюць вайскоўцы і цывільная гвардыя.

Прэзыдэнт Канарскіх астравоў Анхель Віктар Торэс заявіў, што зона надзвычайнага здарэньня пакрытая лясамі і лічыцца маланаселенай. Усяго на востраве Пальма пражываюць каля 80 тысяч чалавек.

Аб пацярпелых не паведамляецца.

Апошні раз вулькан Кумбрэ-Віеха вывяргаўся 50 гадоў таму, у 1971 годзе, а да гэтага — у 1949-м.

Цяперашняе вывяржэньне пачалося ў нядзелю, у другой палове дня. Эвакуацыя была абвешчаная абавязковай для жыхароў чатырох населеных пунктаў. Для іх абсталявалі часовыя прытулкі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG